Улада5757

Развітальная літургія а. Андрэя Абламейкі

16 жніўня, у дзень Нерукатворнага абраза Гасподняга, пробашч парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа, протапрэзбітэр Цэнтральна-Заходняга дэканату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Андрэй Абламейка адслужыў развітальную літургію.

Айцец Андрэй, які ўжо больш як 10 гадоў служыць святаром, скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт і мае ступень магістра багаслоўя. Цяпер ён па блаславеньні царкоўных уладаў накіроўваецца на далейшую вучобу ў Аўстрыю, дзе мае намер атрымаць ступень доктара. Вучыцца і пісаць дысертацыю а. Андрэй Абламейка будзе ў Міжнародным багаслоўскім інстытуце вывучэння шлюбу і сям’і ў Гамінгу, які заснаваны з ініцыятывы папы Яна Паўла ІІ.

Разам з айцом Андрэем Абламейкам на вучобу ў Гамінг накіроўваецца і яго жонка – матушка Святлана. Яна мае намер пісаць магістэрскую працу з тэалогіі сям’і. Сын святара, Багдан, ўвосень пачне вучыцца ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне, а дочкі – непаўналетнія Альжбета і Анастасія – будуць жыць разам з бацькамі ў Аўстрыі.

Новым пробашчам парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа будзе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).
Дапамагаць яму будзе курыяльны святар Алесь Аўдзяюк.

Выпускнік Каталіцкага ўніверсітэту ў Айхштэце (Нямеччына), айцец Алесь Аўдзяюк служыць цяпер у парафіі дыяканам. Чакаецца, што яго ўзвядуць у сан сьвятара 23 жніўня падчас архірэйскай службы, якую будзе адпраўляць Апостальскі Адміністратар Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі (Україна) Уладыка Мілан Шашык. Літургія пачнецца а 10-й гадзіне раніцы ў царкве святой Параскевы Полацкай (г. Полацк).

Каментары57

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць