Спорт77

Фантастычны Болт: 100 метраў за 9,58 секунды

Усэйн Болт усталяваў новы сусветны рэкорд, гэтым разам на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. Фінальную дыстанцыю на 100 метраў ён праімчаўся за 9,58 секунды.

Трохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт (Ямайка) 16 жніўня даказаў, што ён самы хуткі чалавек планеты. Фінальны забег на 100 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, што праходзіць у Берліне, ён выйграў з вынікам 9,58 секунды!

Год таму, на Алімпіядзе ў Пекіне, яго сусветны рэкорд у 9,69 секунды падаваўся фантастыкай.

Болт абагнаў Тайсана Гея (ЗША) на 0,13 секунды (9,71), Асафу Паўэла (Ямайка) – на 0,26 секунды (9,84).

***

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, што стартаваў у суботу ў сталіцы Нямеччыны, паказваюць ў жывым эфіры каналы «Лад» і «Еўраспорт».

У панядзелак пачатак трансляцыі на «Ладзе» ў 19:05. Беларуская дысцыпліна ў гэты дзень – кап’ё. У нядзелю ў штурханні ядра Наталля Міхневіч заняла 4-е месца. Золата выйграла Валеры Вілі (Новая Зеландыя).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць