Грамадства

Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага

Паўла «Волата» — камандзіра роты батальёна Кастуся Каліноўскага, які загінуў, абараняючы Украіну — называюць ваяром-легендай. Ён шмат разоў быў паранены, але яму ўдавалася выстаяць. Што вядома пра гэтага беларускага байца?

Фота: тг-канал батальёна Кастуся Каліноўскага

Інтэрв'ю з «Волатам» у 2018 годзе публікаваў «Белсат». У ім хлопец расказваў, што ў 18 гадоў яго прызвалі на тэрміновую службу ў роту выведкі 3-й брыгады спецназа (вайсковая часць 3214).

«Там я сустрэў абсалютна прарасейскую ідэалагічную падрыхтоўку, — згадваў Павел, які цікавіўся ваеннай гісторыяй. — Прычым адкрыта прарасейскія настроі былі і ў афіцэраў, у камандавання, і ў кантрактнікаў, якія там служаць. Пачатак маёй службы супаў з падзеямі ў Крыме і на Данбасе — дык прыкладна 70% у нашай часці гучна падтрымлівалі Расею, астатнім было або абыякава, або ў прыватных размовах некаторыя саслужыўцы маглі сказаць, што Украіна насамрэч мае рацыю».

Пасля службы ён год працаваў ахоўнікам, але заўжды хацеў пабываць на вайне.

«Асабліва, калі гэтая вайна закранае і інтарэсы Беларусі ў пэўным сэнсе. Хацелася зрабіць нешта годнае, нешта вартае», — тлумачыў «Волат».

У 2016 годзе ён паехаў на Данбас, далучыўся да 1-й штурмавой роты «Правага сектара». Тыдзень правёў на падрыхтоўчай базе, а потым адразу на перадавую лінію фронту. Першыя баявыя пазіцыі — Пескі, пазней — Аўдзееўка і ваколіцы. Хлопец удзельнічаў у баях узімку 2017-га, падчас абвастрэння пад Аўдзеейкай. Расказваў, што сярод тых, хто ваяваў на баку «ДНР», былі былыя спецназаўцы з Беларусі.

У сакавіку 2018 года Павел падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны. Яго накірункам была выведка, дыверсійная дзейнасць. Даводзілася выконваць розныя задачы — ад заходу на непадкантрольную тэрыторыю і ліквідацыі праціўніка да збору інфармацыі і назірання за пазіцыямі баевікоў.

«Шчыра кажучы, я не думаю, што вярнуся да мірнага жыцця, — казаў Павел тады, яшчэ не ведаючы свайго лёсу. — Вайна — гэта ўжо, хіба, назаўжды. Хацеў бы пабачыць сваякоў, прыехаць у Беларусь на месяц — але такое будзе магчыма, вядома, толькі пасля змены ўлады.

Калі ў Беларусі пачнецца падобны канфлікт, то ўсё, я думаю, будзе развівацца па больш сумным сцэнары. І, натуральна, я вярнуся ў выпадку расейскай агрэсіі і паспрабую хоць нешта зрабіць са сваймі навыкамі».

Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне22

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж23

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку2

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы51

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць