Культура22

Адроджаныя пад Сатурнам

Пра кнігу Віктара Вальтара піша Павел Касцюкевіч.

…Нарадзіўся ён пад Сонцам — значыць, жыццё яго будзе светлым, радасным, шчаслівым. Нарадзіўся ён пад Сатурнам — жыццё яго пойдзе па крывой арбіце, будзе нясталым, поўным непрыемнасці і напоўніць чалавека песімізмам і меланхоліяй…

Віктар Вальтар. Раман «Роджаныя пад Сатурнам».

Пакуты маладога Вальтара

Гэта «Пакуты маладога Вертэра» па-беларуску: з невытручальным дадаткамі адраджэнства, дзе ўласны лёс не адасабляецца ад лёсу краіны, з рэзкаводарнымі дамешкамі модных у 1920-я акультызму і псіхааналізу.

Але ў адрозненне ад гётаўскага Вертэра, галоўнага героя «Роджаных пад Сатурнам» Пётру Тугоўскага, датклівага студэнта, што вучыцца ў Празе і ў якім лёгка чытаецца сам Вальтар, замест духоўнае пустэчы спатыкаюць рэальныя беды. Безграшоўе, сухоты, пранцы. Як і Вертэр, Пётра перажывае нешчаслівае каханне да недасяжнай жанчыны. На ўсе пакуты героя каменем накладаецца паведамленне загадкавага астральнага чалавека, які пераконвае, што Пётра — народжаны пад нешчаслівым Сатурнам і проста не ў стане, паводле сваёй планетнай наканаванасці, дасягнуць шчасця…

Фрэйд і Багдановіч

Канец 1920-х — самы час для першай рэфлексіі наконт беларускага адраджэння. Маем — край падзелены на дзве, калі не тры часткі (лапік беларускіх земляў апынуўся яшчэ і ў незалежнай Латвіі). Скончылася нашаніўская пара, знікла БНР, заснавалася БССР.

Але ёсць і набыткі: заангажаваныя ў Беларушчыну людзі, выпрацаваныя сюжэты і рыторыка. Ужо можна прыпадабняць уласную долю да лёсу папярэднікаў. А калі ўзброіцца яшчэ тэорыямі псіхааналізу, дык ільга вывесці архетып беларуса і беларускага руху.

Тугоўскі абірае постаць нібыта таксама «роджанага пад Сатурнам» Максіма Багдановіча — як увасабленне наканаванасці, наперад вядомага трагічнага канца здольнага чалавека і краіны, неспраўджанага жыцця, вырачанага на кананне руху.

А дзе найлепш рэфлексуецца, як не ў Залатой масарыкавай Празе, не паточанай таталітарызмам?
Як не на тле стракатага маскараду эмігранцкага жыцця? Жыцця, дзе пануе прынцыповае размежаванне паводле палітычных перакананняў — і адзінагалосная ціхмянасць у чэргах па стыпендыю. Дзе вядуцца бясконцыя спрэчкі паміж схуднелымі сацыялістамі і зацыраванымі лібераламі. Дзе, урэшце, дзейнічаюць такія па-гётаўску дваістыя постаці, як Янка Станкевіч і Тамаш Грыб?

Пісьменнік Віктар Вальтар (1902-1931), грамадзянін міжваеннай Латвіі, напісаў свой раман «Роджаныя пад Сатурнам» незадоўга да смерці ды не паспеў выдаць яго кнігай. Першую складку для публікацыі рамана зрабіў палітычны дзяяч і былы міністр абароны БНР Кастусь Езавітаў у 1932 годзе, але кніга была выдадзеная толькі сёлета.

Віктар Вальтар. Выбраныя творы. Раман, вершы, пераклады. Уклад. М.Казлоўскага, С. Панізніка. — Мінск: «Кнігазбор», 2009. — 280 с. 300 ас.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць