Свет

Справу аб дзяржаўнай здрадзе Віктара Медзведчука перадалі ў суд

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны завяршыла дасудовае расследаванне крымінальнай справы па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе народнага дэпутата Віктара Медзведчука. Офіс генпракурора накіраваў абвінаваўчы акт у суд. Пра гэта гаворыцца ў заявах ДБР і Офіса генпракурора.

Па версіі следства, Медзвядчук дапамагаў Расіі ў вядзенні інфармацыйнай вайны супраць Украіны і кансультаваў па распаўсюджванні сярод украінцаў расійскіх наратываў.

Таксама следчыя органы падазраюць, што Медзвядчук перадаў Расіі інфармацыю аб размяшчэнні сакрэтнага падраздзялення Мінабароны Украіны.

Акрамя таго, следства выявіла, што абвінавачаны дэпутат на працягу 2015—2020 гадоў дапамагаў прадстаўнікам краіны-агрэсара ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны. А ў 2015 годзе, па звестках пракурораў, Медзвядчук спрыяў РФ у разрабаванні нацыянальных каштоўнасцяў у Крыме: ён перадаў звесткі і дакументы для незаконнай здабычы нафты і газу на Прыкерчанскім шэльфе Чорнага мора ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. Рэсурсы гэтага радовішча каштуюць больш за 38 мільярдаў грыўняў.

Абвінаваўчы акт супраць народнага дэпутата накіравалі ў суд. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, на які яго пасадзілі ў 2021 годзе. 12 красавіка было паведамлена, што ён затрыманы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»12

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка73

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу2

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі5

У Паўночным Беразе пачалі будоўлю першай школы. Вось якой яна будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»12

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць