Грамадства

Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за каментары

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча. Гродзенца абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, суддзяў, пагрозы супрацоўнікам міліцыі і суддзям і па іншых фактах. Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком «канапавых войскаў», піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, 33-гадовы жыхар Гродна размяшчаў у Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, у тым ліку вышэйшых службовых асоб. Таксама ён нібыта выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы, прыніжаў іх гонар і годнасць. Судзілі Аляксандра па 35 каментарах, пацярпелымі былі прызнаныя 26 чалавек. 

Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суда ўтрымліваўся пад вартай.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова. На допыце расказаў, што ні з кім з пацярпелых асабіста не знаёмы, аднак пад уплывам «дэструктыўных рэсурсаў» адчуваў непрыязнасць да службовых асоб.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі9

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі16

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў7

Павел Латушка пахваліўся, што ён — першы мушкецёр у Беларусі20

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі20

У Манчэстэры мужчына атакаваў натоўп людзей каля сінагогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць