Свет

Нямецкі міністр: Верыць Пуціну ў справе транзіту збожжа — тое самае, што верыць у Санта-Клауса

Міністр сельскай гаспадаркі Германіі Джэм Оздэмір у панядзелак скептычна паставіўся да магчымай здзелкі паміж Украінай і Расіяй аб экспарце ўкраінскіх прадуктаў марскім шляхам. Пра гэта паведамляе выданне Politico.

Джэм Оздэмір

«Я не думаю, што з гэтага многае атрымаецца, бо [гэта] грунтуецца на словах Пуціна, [якія] не каштуюць паперы, на якой напісаныя.

Калі вы ўсё яшчэ верыце слову Пуціна, можаце з такім жа поспехам паверыць у Санта-Клаўса або велікоднага зайца. Прыкладна такі ж узровень сур'ёзнасці і дакладнасці», — заявіў Оздэмір.

Міністр у той жа час заклікаў Еўрапейскую камісію быць больш актыўнай у павелічэнні экспарту ўкраінскага збожжа аўтамабільным і чыгуначным транспартам — нават нягледзячы на тое, што сухапутнымі маршрутамі, як лічыцца, немагчыма перавозіць такую ж колькасць збожжа, як па Чорным моры.

«Суседнія краіны і асобныя дзяржавы-члены не могуць зрабіць гэта самастойна. Для гэтага патрабуецца кіраўніцтва Камісіі», — сказаў Оздэмір, заклікаўшы Брусель арганізаваць стварэнне «пастаяннага альтэрнатыўнага маршруту для экспарту збожжа з Украіны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж23

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку2

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы51

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць