Грамадства99

У Мінабароны Беларусі абвінавацілі Генштаб УСУ ў правакацыі

Памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка назваў сённяшнюю заяву прадстаўніка Генштаба УСУ правакацыяй.

Валерый Равенка. Фота: БелТА

«Прадстаўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны распаўсюдзіў заведама ілжывую інфармацыю пра намер Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Украіны падчас будучых у верасні камандна-штабных вучэнняў», — напісаў Равенка ў твітары.

Таксама ён заявіў, што Генштаб УСУ недакладна назваў склад удзельнікаў вучэнняў.

Прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксей Громаў падчас сённяшняга брыфінгу расказаў пра беларускія вайсковыя вучэнні, запланаваныя на 8-14 верасня. Падчас іх, заявіў Громаў, плануюць адпрацаваць «вызваленне часова акупаваных тэрыторый». На яго думку, гэтымі словамі могуць прыкрываць захоп прымежных раёнаў Украіны ў Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама ён паведаміў, што ў вучэннях будуць удзельнічаць вайскоўцы з Расіі ды іншых краінаў АДКБ.

Чытайце таксама:

Украінскі Генштаб: Беларусь на найбліжэйшых вучэннях, верагодна, будзе адпрацоўваць захоп часткі тэрыторыі Украіны

Каментары9

  • Пеця
    01.09.2022
    Здраднiкi Беларусi развязалi з пуцiным вайну па яго указке i яшчэ вiнавацяць Украiну. Цi не мазаiчны абсурд?
  • Valadzimir
    01.09.2022
    Да.... Калі такімі заявамі пачынаюць абменьвацца вышэйшыя вайсковыя чыны, пасьля жахлівых заяў самага вышэйшага палітычнага начальства, значыцца, да невялічкай тактычна-ядзернай вайнушкі на тэрыторыі "белорусского балкона", як здаецца, ужо зусім блізка... 
  • Ara
    02.09.2022
    Слова беларусских холуёв в погонах ничего не значат.
    Их уровень - докладывать о сбитых воздушных шариках на границе и передавать заряды бодрости.
    Взрослому мужчине стыдно быть частью этой группы клоунов.

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць