Культура

Гродзенскія гісторыкі звярнуліся па дапамогу да Латушкі

Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Юры Гардзееў, Ігар Лапеха і Алесь Смалянчук занепакоеныя лёсам палацава-паркавага комплексу ў Свяцку.

Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Юры Гардзееў, Ігар Лапеха і Алесь Смалянчук занепакоеныя лёсам палацава-паркавага комплексу ў Свяцку.

У адкрытым лісце на імя Паўла Латушкі гісторыкі зазначаюць:

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку, пабудаваны для магнатаў Валовічаў італьянскім архітэктарам Дж. Сака, з’яўляецца ўнікальным помнікам свецкай архітэктуры барока ў маштабах усёй нашай краіны. Гэта бадай што адзіны твор Дж. Сака, які дайшоў да нас фактычна ў нязменным выглядзе. Большасць узведзеных ім будынкаў або загінулі, або былі вельмі моцна перабудаваны (Гродзенскі Новы Замак, будынкі Гарадніцы ў Гродне і інш).

Унутры палаца захаваліся ўнікальныя інтэр’еры, аналагічных якім у Беларусі не існуе.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у будынках палаца размяшчаўся туберкулёзны санаторый. Яго кіраўніцтва падтрымлівала палац у здавальняючым стане, ладзячы ўсе неабходныя цякучыя рамонты.

Тры гады таму туберкулёзны санаторый выселіўся з палаца, а яго будынкі былі перададзены на баланс упраўлення адукацыі Гродзенскага раёна.

За мінулы час у палаца амаль поўнасцю разбурылася зліўная сістэма. Усё гэта прывяло да надзвычай імклівага разбурэння сцен палаца. Звонку па іх сцякае вада, а знутры сцены пакрыліся тоўстым слоем плесні і моху.

Існуе пагроза для захаванасці інтэр’ераў.

Падобнае стаўленне да каштоўнейшага помніка архітэктуры можна патлумачыць элементарнай халатнасцю і безадказнасцю.

Тое, што ўчора можна было аднавіць за некалькі мільёнаў беларускіх рублёў (аднаўленне зліўной сістэмы), сёння абыдзецца дзяржаве ў сотні тысяч даляраў (прасушка і рэстаўрацыя часткова разбураных сцен).

Аўтары адкрытага ліста просяць Паўла Латушку ўзяць лёс палаца ў Свяцку пад асабісты кантроль, паспрыяць аднаўленню зліўной сістэмы і хаця б элементарнай кансервацыі разбураных сценаў.

Праблема Свяцку не ў тым, што там стаяць руіны, якія трэба аднаўляць. Нармальны будынак проста развальваецца з кожным месяцам.

Гэта пры тым, што Свяцкі палац — самы важны аб’ект, які ёсць на Аўгустоўскім канале.

Турыстычныя групы, якія наведваюць Аўгустоўскі канал, на свае вочы бачаць катастрафічнае разбурэнне гэтага помніка, якое можа стаць незваротным.

«Твой стыль»

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры5

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць