Грамадства11

У Гродне затрымалі даследчыцу праваслаўя Святлану Сілаву

Учора ў Гродне была затрыманая кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Сілава. Як піша «Хрысціянская візія», паслязаўтра чакаецца суд над ёй.

Папярэдне вядома, што Святлане Сілавай могуць паставіць у віну «захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сілава з 2000 года працуе на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, з'яўляецца намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай працы. 

Сілава — прадстаўніца вядомай у Беларусі гістарычнай школы прафесара Якава Мараша. Гродзенскі гісторык падрыхтаваў каля дзесяці навукоўцаў, якія да сённяшняга дня займаюцца канфесійнай гісторыяй Беларусі.

У кола навуковых інтарэсаў Святланы Сілавай уваходзіць гісторыя Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Яшчэ ў 2005 годзе Беларускі экзархат выдаў яе працу «Крыжовы шлях: Беларуская Праваслаўная Царква ў перыяд нямецкай акупацыі 1941-1945 гадоў».

Каля 15 гадоў Святлана Сілава на грамадскіх пачатках супрацоўнічае з Гродзенскай епархіяй як навуковы эксперт. Гісторык брала ўдзел і арганізоўвала дзясяткі мерапрыемстваў, актыўна развівала супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэта з Мінскай духоўнай семінарыяй у Жыровічах. Акрамя таго, Сілава з'яўляецца членам епархіяльнай камісіі па кананізацыі святых.

Каментары1

  • A
    19.10.2022
    Калі ўжо дачакаемся Нюрнберга...

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць