17 лютага каля 19:11 у гаражным кааператыве №12 на вуліцы Коўзана ў Бабруйску адбыўся выбух. У выніку выбуху разбураныя тры гаражы, у двух пашкоджаныя дахі, пашкоджаныя тры аўтамабілі, паведамляе МНС.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што абваліліся будаўнічыя канструкцыі трох гаражоў, пашкоджаныя дахі яшчэ двух.

Адзін мужчына, 1969 года нараджэння, выбраўся з-пад завалаў самастойна, ад медыцынскай дапамогі адмовіўся. Другога мужчыну, 1977 года нараджэння, выцягнулі ратавальнікі, яго шпіталізавалі з апёкамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з гаражоў з дазволу ягонага ўладальніка рамантавалі аўтамабіль, забяспечаны газабалонным абсталяваннем.
Каментары