Вайна66

Расійскія вайсковыя эшалоны прыбываюць у Беларусь проста з зоны баявых дзеянняў — Супольнасць чыгуначнікаў

На гэтым тыдні аднавілася перамяшчэнне вайсковых эшалонаў Узброеных сіл Расіі з вайсковай тэхнікай і асабовым складам па тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым зафіксавана іх перакіданне проста з зоны вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны ў Беларусь і ў зваротным кірунку, паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Станцыя Заслонава. Фота: railwayz.info

Незалежныя чыгуначнікі пішуць пра два заўважаныя імі эшалоны на станцыі Заслонава ў Лепельскім раёне. 

Першы, вайсковы эшалон № 961, выйшаў 11 мая са станцыі Валнаваха ў Данецкай вобласці на станцыю Заслонава.

У яго складзе — 45 вагонаў, з іх 4 пасажырскія (у іх можа змясціцца каля 200 чалавек), 2 крытыя (з рыштункам), 39 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Прыбыць на станцыю прызначэння гэты эшалон павінен быў 18 мая.

Другі эшалон (№ 962) выйшаў 17 мая са станцыі Заслонава на станцыю Гукава Растоўскай вобласці.

У яго складзе — 40 вагонаў, з якіх 3 пасажырскія (каля 150 чалавек); 2 крытыя (з рыштункам); 35 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Гэты цягнік меркавана мае прыбыць на станцыю прызначэння 22 мая. Там пасля змены цягніковай брыгады эшалон адправіцца далей на станцыю Чырвоная Магіла на Данеччыне і далей у бок горада Дэбальцава.

Акрамя вайсковых эшалонаў, адпраўленых са станцыі Заслонава на станцыю Гукава, 14 мая з Беларусі адправіўся як мінімум адзін эшалон са станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне.

У складзе гэтага цягніка — 45 вагонаў, сярод якіх 3 пасажырскія вагоны, 2 крытыя вагоны, 40 вагонаў-платформаў з вайсковай тэхнікай і навучаным кантынгентам Узброеных сіл РФ.

Таксама на станцыю Палонка прыбыло як мінімум 2 эшалоны з Расіі, адзін з якіх — 15 мая (40 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 1 крыты, 35 вагонаў-платформаў), другі — 16 мая (46 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 2 крытыя, 40 вагонаў-платформаў). 

Каментары6

  • Андрусь
    19.05.2023
    Спадзяюся, паяздная брыгада ўсведамляе ў чым удзельнічае і гатовая потым несці адказнасць? Супольнасці чыгуначнікаў варта было б высветліць і зафіксаваць імёны і прозвішчы калегаў, якія бяруць непасрэдны  ўдзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, ажыццяўляючы дастаўку жывой сілы і ўзбраення акупацыйных войскаў і дадаючы свой унёсак у статус Беларусі, як краіны-суагрэсара.  
  • 1
    20.05.2023
    Андрусь, расейскiя цягнiковыя брыгады, як i самi цягнiкi. Адтуль прыязджаюць i туды ýбываюць расейцы
  • ром
    20.05.2023
    ай яй яй!!! якия нехарошыя))

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць