Грамадства1212

МНС атрымала ад Веніяміна абраз і паляціць з ім хросным ходам над усёй Беларуссю

У царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава пад Мінскам прайшло набажэнства з абразом Божай Маці «Неапалімая Купіна», паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. У ім узялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, а таксама ўсе вярхі МНС на чале з самім міністрам Вадзімам Сіняўскім. 

Фота: mchs.gov.by

Веніямін правёў урачысты малебен, а пасля асвяціў і перадаў абраз Божай Маці «Неапалімая Купіна» Вадзіму Сіняўскаму. У адказ той сказаў:

«Неапалімая Купіна» ёсць у кожнага выратавальніка, бо яна ёсць часткай сімвала нашага ведамства. І гэта невыпадкова, таму што пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый мы спадзяёмся не толькі на свой прафесіяналізм, але і на Госпада Бога, які падтрымлівае і дапамагае нам у нашай справе».

Зараз ратавальнікі збіраюцца здзейсніць паветраны хрэсны ход з абразом «Неапалімая Купіна» па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Каментары12

  • Ёсік
    06.07.2023
    Каталіцызм, уніятства, толькі не праваслаўе.
  • mikola
    06.07.2023
    Dze Tarasava-vedaiu. Sto take MNS - ni razumeiu.
  • Золотые купола
    06.07.2023
    Здаецца мне, бравыя пажэжнікі, што Пан Бог не на вашае старане...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць