Кіно11

У асноўны конкурс Венецыянскага кінафестывалю трапіла стужка пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы

«Зялёная мяжа» — такую назву мае стужка слыннай польскай рэжысёркі Агнешкі Холанд, у фокусе ўвагі якой — крызісная сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Поўнаметражная ігравая карціна чэшска-польска-бельгійскай вытворчасці была адабрана ў асноўны конкурс Венецыянскага кінафестывалю — сёння вядомы кінафорум аб’явіў сваю праграму, піша Reform.by.

Фота: labiennale.org

«Зялёная мяжа» — сярод дваццаці трох удзельнікаў асноўнай праграмы. Гэты фільм распавядае гісторыю сям’і сірыйскіх бежанцаў, адзінокай настаўніцы англійскай мовы з Афганістана і маладога памежніка, якія сустракаюцца на польска-беларускай мяжы падчас мігранцкага крызісу, справакаванага Лукашэнкам на беларуска-польскай мяжы 

Сцэнар карціны, аўтарамі якога з’яўляюцца Агнешка Холанд, Габрыэла Лазаркевіч-Сецка і Мацей Пісук, не проста натхнёны рэальнымі падзеямі. «Даследаванні для фільма ўключалі сотні гадзін аналізу дакументаў, інтэрв’ю з бежанцамі, памежнікамі, жыхарамі памежжа, актывістамі і экспертамі», — адзначае Variety.

Асноўныя здымкі карціны адбываліся ў Польшчы.

Агнешка Холанд — слынная польская рэжысёрка і сцэнарыстка, аўтарка такіх карцін, як «След звера», «У змроку», «Перапісваючы Бетховена», «Поўнае зацьменне» ды іншых, вядомая сваёй бескампраміснай грамадзянскай пазіцыяй. 

Сярод удзельнікаў асноўнага конкурсу Венецыянскага кінафестывалю таксама фільмы: Сафіі Копалы — «Прысцыла», Матэа Гароне — «Я капітан», Дэвіда Фінчара — «Забойца», Ёргаса Ланцімаса — «Бедныя рэчы», Рюсуке Хамагучы — «Д’ябал не існуе», Люка Бесона — «Dogman» Люка Бесона і іншых аўтараў.

80-ы Венецыянскі кінафестываль адбудзецца сёлета з 30 жніўня да 9 верасня.

Каментары1

  • mikola
    25.07.2023
    Pazadaem peramogi kali ni Fimu ....tak Usim nam !

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць