Улада

Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання на 0,5% — да 13,5% гадавых

У адпаведнасці з рашэннем праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 1 снежня 2009 года стаўка рэфінансавання зніжана на 0,5 працэнтнага пункта — да 13,5 гадавых.

Як патлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, падставай для такога кроку паслужылі ўстойлівае зніжэнне ўзроўню інфляцыі, рост дэпазітаў насельніцтва, стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і шэраг іншых пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы краіны. Гэтаму садзейнічала таксама працэнтная і курсавая палітыка Нацбанка. Разам з іншымі манетарнымі інструментамі яна станоўча паўплывала на павышэнне прывабнасці рублёвых зберажэнняў грамадзян і захаванне даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты.

На прэс‑канферэнцыі 29 кастрычніка кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч заявіў, што «час высокіх працэнтных ставак па крэдытах і дэпазітах у Беларусі заканчваецца». «У лістападзе правядзём кансультацыі з місіяй МВФ па гэтым пытанні і пачнём працэс паступовага зніжэння працэнтных ставак», — сказаў тады Пракаповіч.

Ён таксама паведаміў, што да канца 2010 года ўзровень стаўкі рэфінансавання складзе 9—12% гадавых, кошт новых рублёвых крэдытаў — 12—15% гадавых. «Не пазней за першае паўгоддзе 2010 года мы вернем да дакрызіснага ўзроўню памер працэнтных ставак», — заявіў тады журналістам кіраўнік Нацбанка.

Апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі мянялася 8 студзеня 2009 года і была павышаная Нацбанкам з 12 да 14% гадавых.

У 2008 годзе стаўка рэфінансавання павышалася пяць разоў: 1 ліпеня (з 10% да 10,25%), 13 жніўня (да 10,5%), 15 кастрычніка (да 10,75%), 12 лістапада (да 11%) і 17 снежня (да 12%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць