Улада3232

Беларусь уводзіць загараджальныя стаўкі мытаў на ўвоз легкавікоў юрыдычнымі асобамі з 1 студзеня 2010 г

што прадугледжана падпісаным у Мінску 27 лістапада Адзіным мытным тарыфам у рамках створанага Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Стаўкі пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў, якія змяшчаюцца ў адпаведным раздзеле Адзінага мытнага тарыфу, практычна цалкам супадаюць з дзеючымі зараз у Расійскай Федэрацыі.

Для фізічных асоб у рамках Мытнага саюза пакуль не вызначаны новыя правілы ўвозу тавараў, яны будуць выпрацоўвацца да 1 ліпеня 2010 года.

Гэта азначае, што фізічныя асобы змогуць увозіць на мытную тэрыторыю Беларусі аўтамабілі па старых стаўках да 1 ліпеня 2010 г. растлумачыла крыніца, блізкая да перамоваў па стварэнні Мытнага саюза. Пры гэтым яна нагадала, што адзін чалавек можа прывезці на мытную тэрыторыю Беларусі па нізкіх стаўках на працягу аднаго года толькі адзін аўтамабіль.

З пачаткам дзеяння новых памераў мытных пошлін стаўкі пошлін у некаторых выпадках вырастуць у 10 разоў. Так, напрыклад, кошт размытнёўкі аўтамабіля 2003 г. з дызельным рухавіком аб’ёмам 2 л цяпер складае 800 еўра, а па новых стаўках складзе 8 тыс еўра.

Кошт размытнёўкі новых аўтамабіляў павялічыцца. Напрыклад, кошт размытнёўкі юрыдычнай асобай новага аўтамабіля з дызельным рухавіком аб’ёмам 1,9 л у гэтым годзе склала б 1 330 еўра, а з 1 студзеня 2010 г — 3 610 еўра.

Глядзець усе кошты і мыты

Каментары32

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць