Мінчук так адчайна змагаўся з ураганам, што стаў зоркай інтэрнэту
Невядомы мужчына так змагаўся з ветрам у двары аднаго з дамоў у мікрараёне Чыжоўцы, што атрымаў мянушку «Уладар ветру». Забаўна не толькі тое, як адчайна мужчына супраціўляўся ўрагану, але і тое, што ў гэты момант яго здымаў, здаецца, увесь двор, звяртае ўвагу Onliner.by.
У сеціве ўжо з'явіліся дзясяткі відэа з розных ракурсаў, і кожнае з іх становіцца вірусным. У каментарах гадаюць, ці ведае мужчына пра сваю папулярнасць, і спрабуюць ідэнтыфікаваць яго ўсімі спосабамі, але пакуль герой ролікаў застаецца невядомым.
На відэашэраг з ім наперабой накладваюць розныя драматычныя саўндтрэкі, каб ролікі сталі яшчэ больш захапляльнымі.
Каментары