Грамадства

Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў адзначае сёння дзень народзінаў. Яго асудзілі на дзевяць гадоў

Сёння свой 74-ы дзень народзінаў адзначае палітзняволены лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Васіль Бераснеў — адзін з найстарэйшых палітвязняў Беларусі. Падчас зняволення ў яго моцна абвастрыліся праблемы са здароўем — ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы.

Раней у свой дзень народзінаў спадар Васіль гасцінна збіраў у сябе аднадумцаў і калегаў па грамадскай дзейнасці на Аршаншчыне. Цяпер ён адбывае дзевяцігадовы тэрмін за прафсаюзную дзейнасць у папраўчай калоніі № 15 у Вейне пад Магілёвам, піша «Вясна».

Шлях ад настаўніка гісторыі да прафсаюзнага актывіста

Пасля сканчэння гістарычнага факультэта БДУ Васіль настаўнічаў, затым кіраваў аграрным вучылішчам у Высокім на Берасцейшчыне і за нядоўгі час вывеў яго на высокі абласны ўзровень.

Напачатку 90-х гадоў, у гады дэмакратычнага ўздыму ў Беларусі, быў абраны дэпутатам Аршанскага райсавета, а затым і яго старшынёй. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сыйшоў з пасады старшыні і пачаў цікавіцца грамадскай дзейнасцю. Неўзабаве далучыўся да Беларускага Хельсінскага камітэта, а праз некаторы час стаў сябрам сацыял-дэмакратычнай партыі. Пры гэтым, Васіль амаль да самай пенсіі выкладаў гісторыю ў вясковых школах.

Васіль Бераснеў адзін з першых займеў у Оршы свой публічны офіс, якім часта карысталіся многія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы.

«Будзем збірацца ў Бераснева», — так нярэдка казалі мясцовыя актывісты адзін аднаму.

Васіля за яго грамадскую дзейнасць неаднаразова затрымлівалі і адміністрацыйна арыштоўвалі. Падчас «Маршу недармаедаў» у 2017 годзе ў Оршы ён на прыступках выканкама разарваў муляж на тэму антыдармаедскага дэкрэта.

Пасля выбараў 2010 года Васіль далучыўся да прафсаюзу РЭП, аршанская структура прафсаюзу хутка стала адной з самых буйных у Беларусі з невялікімі прадстаўніцтвамі ў Круглым і Багушэўску. Праз некаторы час ён стаў намеснікам старшыні рэспубліканскага прафсаюзу РЭП. Менавіта ягоная прафсаюзная дзейнасць і паслужыла падставай для крымінальнага пераследу пасля выбарчых акцый.

Закрыты суд і вялікія тэрміны па справе незалежных прафсаюзаў

Васіля Бераснева затрымалі 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы супраць актывістаў незалежных прафсаюзаў.

5 студзеня 2023 года Анастасія Папко абвінаваціла трох прафсаюзных актывістаў — Васіля Бераснева, Генадзя Фядыніча і Вацлава Арэшку — у «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Васілю прызначылі дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Праблемы за здароўем у зняволенні

У пачатку кастрычніка мінулага года стала вядома, што Васіля тэрмінова накіравалі з калоніі ў Магілёўскі абласны шпіталь. Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя — ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі. На шматлікія просьбы і заявы вязня аб аказанні медычнай дапамогі, альбо накіраванні на абследаванне — доўгі час рэакцыі не было. На фоне праблем са здароўем значна павысіўся ціск і зараз неабходна штодня прымаць адпаведныя лекі.

Па звестках ад калег Васілю нырку так і не перасадзілі. Цягам двух дзён яго абследавалі ў шпіталі, але вынікаў не паведамілі. Сказалі, што атрымае іх потым, у калоніі. Як пачуваецца цяпер Васіль, — невядома.

Падтрымайце палітвязня тэлеграмай: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Васіль Ціханавіч Бераснеў 

Каментары

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць