Грамадства77

Буйны нямецкі банк без тлумачэння прычын закрывае рахункі беларусаў — нават дзіцячыя

Нямецкі Commerzbank у аднабаковым парадку закрывае рахункі грамадзян Беларусі. Беларусы, якія жывуць у Германіі, сталі атрымліваць лісты ад банка аб скасаванні дамоў, пры гэтым прычыны такога рашэння не называюцца, піша «Салідарнасць».

Фото: Wikimedia Commons

У чатах беларусы расказваюць, што рахункі закрываюць усім — незалежна ад наяўнасці ДНЖ ці ПМЖ. Закрываюць і дзіцячыя назапашвальныя рахункі.

Актывіст Павел Батуеў расказаў, што рашэнне банка закранула і яго:

«Мне няцяжка адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя ганебная. Паспрабую напісаць кіраўніцтву банка, што дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра».

Commerzbank — трэці па велічыні актываў банкаўскі канцэрн у Германіі. 

Праблема з адным з банкаў раней узнікла ў беларусаў у Польшчы. Банк Santander стаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі, у якіх няма еўрапейскага ДНЖ.

Каментары7

  • Сакавік
    01.07.2024
    Мець беларускі пашпарт - быць дыскрымінаваным. Нічога не будзе
  • Хех
    01.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    02.07.2024
    А дзе ж наш прэзідэнт-элект? Чаму толькі фатаграфуецца Шольцам, а не зробіць тэлефанаванне ў патрэбны момант?... Нумарок жа мае, не? Беларусаў прадстаўляць вызвалася? Офісамі і кабінетамі абзавялася?..

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць