Усяго патроху11

Беларуска знайшла ў лесе рэдкі «грыб-васілёк». Што за ён?

Беларуска апублікавала ў тыктоку відэа са знаходкай грыба, які некаторыя называюць «лясным васільком». Што гэта за від і ў чым яго асаблівасць, піша Telegraf.news.

Да 2005 года гэты грыб знаходзіўся ў Чырвонай кнізе Беларусі. Аднак і сёння ён нячаста сустракаецца на прасторах лясоў. У Расіі і Украіне гірапорус сінеючы па-ранейшаму знаходзіцца пад аховай.

@nashaniva Беларуска знайшла ў лесе рэдкі «грыб-васілёк». Яго можна есці? #беларусь #лес #отдых #грыбы #еда #природа #отдыхаем #минск #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

«Лясным васільком» гэты від грыба празвалі за характэрную асаблівасць. На месцы зрэзу і пашкоджанняў пладовае цела пачынае набываць ярка выяўленую сінюю афарбоўку. Менавіта таму яшчэ адной назвай грыба з'яўляецца сіняк.

«Грыб ядомы і валодае прысмакам ляснога арэха. Вельмі смачны ў смажаным і сушаным выглядзе», — расказала аўтарка відэароліка.

@vitaliavita9 ♬ оригинальный звук - Vitalia

Многія карыстальнікі пагадзіліся з аўтаркай і адзначылі, што па смаку «лясны васілёк» пераўзыходзіць баравікі.

«У нас яго называюць сіняк. Ён смачнейшы за баравік, шкада, але іх у нашых лясах мала…», — напісала адна з карыстальніц.

«У нас сіняўка! Пасля варэння становіцца белы-белы і смачнейшы, чым сапраўдны белы грыб!», — пакінула свой каментар яшчэ адна беларуска.

«Гэты грыб у нас на Палессі ў Беларусі называюць белы палявы. Часцей за ўсё сустракаў на пяшчаніку», — падзяліўся назіраннем адзін каментатар.

«Мой бацька іх называў сінюшкамі», — напісаў яшчэ нехта.

Некаторыя карыстальнікі тыктока не змаглі адрозніць знаходку ад польскіх грыбоў, якія таксама злёгку сінеюць пры націсканні, а некаторыя зблыталі з махавіком.

Гірапорус сінеючы расце ў лясах і стэпах з ліпеня па верасень. Ён адносіцца да другой катэгорыі і прыдатны ў ежу пасля тэрмічнай апрацоўкі. Добры ў вараным, смажаным і марынаваным выглядзе. Грыб багаты пігментным рэчывам балятолам, якое ўжываецца ў медыцыне як антыбіётык. Ён вельмі карысны для вегетарыянцаў і людзей, якія трымаюць пост, паколькі змяшчае вялікую колькасць бялку.

Каментары1

  • Амраам
    26.07.2024
    Беларуска знайшла і напісала... ў кітайскі тыкток на расейскай мове. А грыб добры і смачны, не горш за баравіка.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць