Ежа1616

Густы суп з гароднінай і фрыкадэлькамі

Найлепшы абед для зімы.

Soup with meatballs
Фота: 123RF / PICSEL

Каб прыгатаваць суп з гароднінай і фрыкадэлькамі, спатрэбіцца:

На фрыкадэлькі:

  • 500 г фаршу — толькі не вельмі тлустага
  • батон
  • яйка
  • соль
  • перац

На суп:

  • 100 г чырвонай фасолі
  • 3 бульбіны
  • 3 морквіны
  • цыбуля-парэй
  • пачак замарожанага гарошку
  • 100 г белага рысу
  • 100 г тонкай макароны
  • соль
  • перац
  • некалькі зерняў духмянага перцу
  • люцэрна (парашок) — калі маеце
  • кроп

Як гатаваць:

  1. Замачыце батон у цёплай вадзе. Дайце размякнуць, затым зліце ваду. Злучыце мяса з сырым яйкам, соллю і перцам. Дадайце батон, старанна перамяшайце. Сфармуйце з сумесі шарыкі.
  2. Замачыце чырвоную фасолю НАПЯРЭДАДНІ. Зліце ваду, дадайце ў каструлю з вадой і варыце каля 15 хвілін.
  3. Абярыце і вымыйце бульбу і моркву. Нарэжце невялікімі кавалачкамі і дадайце да фасолі разам з прамытай, нарэзанай цыбуляй-парэем. Дадайце спецыі і варыце 10 хвілін. Усыпце рыс і гатуйце паводле інструкцыі на пакаванні. За 10 хвілін да канца дадайце фрыкадэлькі, гарошак і макарону. Гатовы суп пасыпце кропам.

Каментары16

  • 2
    30.11.2024
    1, ваша праўда. а яшчэ гарошак і фасоля, якія таксама вуглеводныя. гэта нейкая вуглеводная бомба атрымліваецца, а не з гародніны суп
  • Жвір
    30.11.2024
    Так, гарошак з рэцэпту выкінуць. Макарону - выкінуць. Фасолю пакінуць. Рыс замяніць пярлоўкай!
  • зімовы суп
    30.11.2024
    як, заўсёды, суп з 1000 і 1 інгрэдыента. ну вядома ж - НН газета для багатых. сёння ўпершыню зварыла суп каралей - цыбулевы. на дзіва атрымаўся. бо сярод дэгустатараў прыверэды, якія цыбулю не прызнаюць. дык з'елі ўсё і сказалі, што смачны. а хутка акром цыбулі і няма чаго будзе есці. вось

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму6

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага30

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму6

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць