Свет22

Памёр рэжысёр фільма «Гуд бай, Ленін!»

13 снежня памёр рэжысёр фільма «Гуд бай, Ленін!» Вольфганг Бекер, піша The Hollywood Reporter са спасылкай на яго сям'ю. Бекеру было 70 гадоў, а памёр ён ад цяжкай хваробы.

Вольфганг Бекер. Фота: Wikimedia Commons

Трагікамедыя «Гуд бай, Ленін!», знятая ў 2003 годзе, расказвае гісторыю берлінскай сям'і, што жыла ў ГДР. У ёй маці надоўга трапіла ў кому, а выйшла з яе ўжо пасля падзення Берлінскай сцяны і краху камунізму. Яе сын, не жадаючы трывожыць маці, якая не выходзіць з кватэры, не кажа ёй пра аб'яднанне Германіі і стварае для яе свет, у якім ГДР усё яшчэ існуе: пераапранаецца ў тую ж вопратку, купляе тую ж ежу і нават здымае «выпускі навін» з мінулага.

«Гуд бай, Ленін!» атрымаў мноства нацыянальных узнагарод, а таксама быў прызнаны найлепшым фільмам Еўрасаюза ў 2004 годзе на кінапрэміі «Сезар».

Сам Бекер нарадзіўся ў ФРГ і вывучаў кіно ў Заходнім Берліне. У 1994 годзе ён стаў сузаснавальнікам Берлінскай прадзюсарскай кампаніі X Filme Creative Pool разам са сваімі сябрамі — рэжысёрамі Томам Тыкверам і Дані Леві і прадзюсарам Стэфанам Арндтам. 

Каментары2

  • Слава КП СС
    14.12.2024
    А Ленин жил жив и будет жить!
  • Acab
    14.12.2024
    Файны фільм.
    Толькі вось Ленін ўваскрос ў Эўракалгасе

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць