Грамадства

Памочніка Мілінкевіча арыштавалі на трое сутак

Андрэя Кусельчука, які зьяўляецца памочнікам Аляксандра Мілінкевіча, затрымалі ў Горадні ў мінулую нядзелю. Яго даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе ў спэцпрыёмніку ён правёў ноч зь нядзелі на панядзелак. Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні яго пакаралі арыштам на трое сутак, адны зь якіх ён ужо адбыў за кратамі.

Андрэя Кусельчука, які зьяўляецца памочнікам Аляксандра Мілінкевіча, затрымалі ў Горадні ў мінулую нядзелю. Яго даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, дзе ў спэцпрыёмніку ён правёў ноч зь нядзелі на панядзелак. Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні яго пакаралі арыштам на трое сутак, адны зь якіх ён ужо адбыў за кратамі.

На спадара Кусельчука быў складзены пратакол паводле артыкулу 156 адміністрацыйнага кодэксу — за дробнае хуліганства. Затрыманьне было для яго нечаканым. Як гэта адбылося, Андрэй Кусельчук сёньня расказаў Свабодзе.

(Кусельчук: ) «Учора на аўстанцыі ў Горадні я быў затрыманы двума супрацоўнікамі спэцслужбаў, якія груба закруцілі мне рукі, вывелі з аўтобусу, узялі мае ключы ад машыны, адчынілі незаконна машыны, агледзелі што знаходзіцца ў багажніку, што ў самой машыне. Яны выклікалі міліцыянтаў, яны прыехалі і даставілі мяне ў Кастрычніцкі РАУС. Там адразу сталі глядзець машыну, я папрасіў, каб спачатку склалі пратакол затрыманьня, а потым — пастанову аб аглядзе машыны, каб усё адбывалася згодна з працэсуальным заканадаўствам».

Пасьля таго, як міліцыянты агледзелі машыну, яны склалі пратакол затрыманьня. Паводле яго, Андрэй Кусельчук нібыта нецэнзурна лаяўся на аўтавакзале. Сёньня ён зьвярнуў увагу суду на тое, што ў журнале дзяжурнага райаддзелу міліцыі была напісана адна прычына затрыманьня, а ў пратаколе пазначана зусім іншая.

Пасьля абеду была прадстаўленая выпіска з гэтага журналу. Андрэй Кусельчук назваў яе сфальшаванай: у ёй было пазначана, што яго затрымалі за перавозку друкаванай прадукцыі нявызначанага ўзору, а таксама за лаянку.

Каля 18 гадзінаў судзьдзя Андрэй Кавальчук пакараў Андрэя Кусельчука 3-х дзённым арыштам — з фармулёўкай менавіта за нецэнзурную лаянку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць