Грамадства11

Бастунец: «СБ» друкуе матэрыялы, якія Мінюст калісьці палічыў незаконнымі

Аднак у БАЖы не прыгадаюць выпадкаў, каб дзяржаўныя СМІ былі за гэта пакараныя.

Некаторыя з герояў матэрыялаў-«кампраматаў», апублікаваных гэтай газетай, збіраюцца падаваць на яе ў суд.
Хаця ў БАЖы не прыгадаюць выпадкаў, каб такія працэсы з палітычным адценнем супраць дзяржаўных СМІ хтосьці выйграваў.

Друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта газета «СБ. Беларусь сегодня» ў нумары за 21 студзеня надрукавала трэцюю частку матэрыяла «За кулисами одного заговора. Некоторые материалы о событиях 19 декабря», які мае на мэце стаць «кампраматам» у дачыненні да апазіцыйных сілаў. Але ў асобных людзей, прозвішчы якіх згадваюцца ў гэтых артыкулах, узніклі сумненні наконт праўдзівасці выкладзеных фактаў. І адпаведна — жаданне пакараць выданне «за паклёп і знявагу».

Першым пра сваё жаданне падаць на газету ў суд заявіў кіраўнік выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў. Паводле яго словаў, уся распісаная ў «СБ» «тэорыя змовы» — не больш як выдумка. А надрукаванай у другой частцы «расследавання» размовы следчага з высокапастаўленым функцыянерам «Гавары праўду» не было.

Андрэй Дзмітрыеў: «Трэба разумець, што тое, што публікуецца ў „Советской Белоруссии“ — гэта прыдумкі і проста жаданне паказаць, што была нейкая змова аб захопе ўлады. Хаця з таго, што яны самі апублікавалі, вынікае, што ніякай змовы не было.

А што да той размовы, то я ўпэўнены, што такой размовы ніколі не было. Я ведаю, што яе не было са мной, і я разумею, што такой размовы не магло быць.
Я ведаю некаторыя факты, пра якія там кажуць і калі б такая размовы была, яна б была па-іншаму».

Але вось ад жадання падаваць на газету ў суд Дзмітрыева «неназойлива адгаварылі» супрацоўнікі следчых органаў.

Андрэй Дзмітрыеў: «Я пакуль не хацеў бы вяртацца ў СІЗА КДБ і таму не думаю, што зараз я буду правакаваць і ісці ў суд, каб гэта абскарджваць. І яшчэ больш дрэнна, калі я магу нашкодзіць тым, хто знаходзіцца там. Але калі скончыцца справа, я не выключаю гэтага. Бо такія рэчы не маюць тэрміну дзеяння».

А вось прэс-сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі пакуль не адмовіўся ад свайго жадання пакараць не толькі газету за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, але і «органы» за незаконнае, на яго думку, праслухоўванне тэлефона.

Дзяніс Садоўскі: «Тэкст прыведзенай быццам бы маёй размовы з Жукоўскім — гэта адназначная хлусня.

Хоць сам факт размовы быў, але фраза, якая там асноўная, дзе я кажу, што білі шкло правакатары — я яе не казаў і не мог казаць, бо ведаю, што насамрэч там адбывалася.
Таму мая асноўная прэтэнзія — што размешчана хлусня ў мой бок. Па-другое, але гэта ўжо не да „Советской Белоруссии“,- што праслухоўванне ажыццяўлялася майго тэлефона. Хоць зразумела, што на гэта ў іх не было ніякіх юрыдычных падставаў, я так лічу. Юрысты ўжо адпаведны дакумент падрыхтавалі. Толькі патрэбны мой подпіс — і адправіць гэта».

Не выключае магчымасці накіраваць у суд скаргу на «СБ» і Віктар Івашкевіч, давераная асоба падчас выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Віктар Івашкевіч: «Я звярнуся да юрыстаў, каб яны ў бліжэйшыя дні дапамаглі юрыдычна аформіць гэты іск, і мы, натуральна будзем падаваць. Але калі ў нас у судзе прымаюцца сведчанні, дзе нямы крычыць „Жыве Беларусь!“, то пра якія суды тут можа ісці гаворка?»

А лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, які таксама ўзгадваецца ў матэрыялах, проста сказаў, што не бачыць сэнсу ўлазіць у судовыя разбіральніцтвы з газетай прэзідэнцкай адміністрацыі.

Дарэчы, да сваіх матэрыялаў «СБ» дадала заяву наконт таго, што ўсе матэрыялы артыкулаў былі прадастаўленыя следчымі органамі і рэдакцыя за іх змест адказнасці не нясе. Але, да прыкладу, планы Садоўскага гэты дадатак не змяніў. Згодна з яго словамі, рэдакцыя ўсё адно павінна несці адказнасць за апублікаваныя матэрыялы.

А намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падмацаваў упэўненасць Садоўскага аргументам Мінюста.

Андрэй Бастунец: «Цікава ўзгадаць ліст, які некалькі гадоў таму Міністэрства юстыцыі накіравала ў БАЖ у сувязі з пастановай Мінюста аб парадку друку падобных матэрыялаў. Мінюст пагадзіўся, што не можа рэгуляваць дзейнасць СМІ, але ён лічыць незаконным друк інфармацыі — да набыцця моцы судовых рашэнняў — пра тое, якую пасаду хто займае, прозвішчы і гэтак далей.

А тут мы бачым, што гаворка ідзе нават не пра адкрытыя судовыя працэсы, друк матэрыялаў з якіх Мінюст палічыў незаконнымі, а ўвогуле — матэрыялаў праслухоўвання, аператыўнай працы.
Я лічу, што гэта дэманструе стаўленне да закона ў тым ліку і рэдакцый, якія гэта друкуюць».

Праўда, узнікае пытанне, ці мае сэнс падаваць у суд на рэдакцыю, калі матэрыялы прадастаўленыя органамі? Паводле Андрэя Бастунца, іск трэба падаваць менавіта на СМІ, якое размясціла інфармацыю, а суд ужо мусіць высветліць асобу аўтара і далучыць яго да разбіральніцтва. Адзінае што — дадаў, што не ўзгадае, каб апошнім часам ісцец выйграў суд у дзяржаўнай газеты, калі справа тым ці іншым бокам тычылася палітыкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць