Эканоміка33

Навошта расійскія бізнэсоўцы скупляюць гатэлі ў беларускай глыбінцы?

Расійскі бізнэс укараняецца ў новыя сферы беларускай эканомікі.

Расійскі бізнэс укараняецца ва ўсе новыя сферы беларускай эканомікі. У мінулым годзе расійцы пачалі скупляць гатэлі ў рэгіёнах краіны.
Праз засілле дзяржавы гэтая галіна лічыцца адной з найменш канкурэнтаздольных. Патэнцыйныя пакупнікі прадказальна адносяць яе да прывабнай сферы для стварэння і развіцця бізнэсу ў Беларусі.

Актыўнасць у гасцінічным сектары ў 2010 годзе паказала кампанія Amaks Hotels & Resorts. У пачатку мінулага года яна купіла кантрольны пакет гатэля «Бабруйск» у самым буйным раённым цэнтры Беларусі, а ў снежні 2010 года — 25% акцый ААТ «Гостиница „Могілёв“». Агулам дзве куплі абышліся расійцам у суму каля 2,5 млн даляраў. Пры гэтым яны абавязаліся ўкласці дадатковыя грошы ў рэканструкцыю і развіццё гасцінічных комплексаў, а таксама падняць іх да 3-зоркавага ўзроўню.

Amaks Hotels & Resorts належыць групе пермскіх бізнэсоўцаў. Яна і ў Расіі робіць акцэнт на рэгіёны. 15 расійскіх гатэляў кампаніі размешчаныя ў такіх гарадах, як Перм, Уладзімір, Казань, Уфа, Белгарад, Растоў-на-Доне. Яшчэ адзін напрамак дзейнасці — санаторыі. Самы буйны набытак Amaks Hotels & Resorts — санаторый у Есентуках.

У Беларусі кампанія хацела б пакуль засяродзіцца на гарадскіх гатэлях для дзелавога турызму, не абмяжоўваючыся Магілёўскай вобласцю. Яшчэ ў пачатку 2010 года, каментуючы першы набытак у Бабруйску, адзін з суўладальнікаў Amaks Hotels & Resorts і яе генеральны дырэктар Дзмітрый Златкін заявіў, што пагадненні па ўдзеле ў прыватызацыі гасцініц таксама заключаныя з адміністрацыямі Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.

На думку Дзмітрыя Златкіна,

беларускі рынак «недаацэнены і вельмі перспектыўны».

Як падкрэсліваюць удзельнікі рынку, у «высокі» сезон і падчас буйных дзелавых і масавых мерапрыемстваў сярэдняя запаўняльнасць гасцініц дасягае 75–80%, а 3-зоркавыя гасцініцы, бывае, запаўняюцца на 100%. Высокая прыбытковасць укладанняў у гатэльную нерухомасць падагравае цікавасць інвестараў да рэалізацыі такіх праектаў у Беларусі.

Эксперты «Заўтра тваёй краіны» таксама адзначаюць, што гасцінічны сектар у Беларусі абдзелены ўвагай інвестараў. Большасць беларускіх гасцініц былі пабудаваныя ў 1950–1980-х гадах.

Каля 70% цяперашняй гатэльнай базы знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Яна практычна не падтрымлівае прыватную ініцыятыву ў гэтым сектары, а айчынны бізнэс нават не спрабуе даказаць, што гэтую ініцыятыву трэба заахвочваць і развіваць.

Як паказчык канкурэнтаздольнасці — па дадзеных на красавік 2010 года, з прыкладна 300 гатэляў, якія існуюць у Беларусі, толькі 33 паспяхова прайшлі працэдуру сертыфікацыі і класіфікацыі на катэгорыі ад адной да пяці зорак. З іх пяць зорак мелі гатэлі «Еўропа» і Crowne Plaza. Чатыры зоркі — у трох гасцініц: «Мінск», гасцінічных комплексаў «Вікторыя» ў Мінску і «Лучеса» у Віцебску. Сертыфікаты на тры зоркі мелі 24 гасцініцы, дзве зоркі — тры гасцініцы, і адна гасцініца мела адну зорку.

Каля паловы з гатэляў, якія атрымалі «зоркі», знаходзіцца ў Мінску, з іх толькі адзін прыватны гатэль — 5-зоркавы Сrowne Plaza.

Гатэль уваходзіць у міжнародную кампанію Princess Group International, якой у Беларусі таксама належаць казіно і гульнявыя залы Princess Casino і Rock House Café. Астатнія беларускія прыватныя «зорныя» гасцініцы размешчаныя ў рэгіёнах.

Ёсць іншыя беларускія бізнэсоўцы, якія апошнім часам пачалі ўкладаць сродкі ў гатэльны бізнэс. Напрыклад, старшыня Саюза палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка, які адкрыў пад імянным брэндам гасцініцу ў Гродне.

Але, як прадказваюць эксперты «Заўтра тваёй краіны»,

у святле поўнага адкрыцця беларускага рынку ў рамках Адзінай мытнай прасторы ўмовы для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Беларусі будуць пагаршацца.
І не толькі ў гасцінічным сектары. З усходу ў Беларусь пацякуць сур’ёзныя канкурэнты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому1

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

Расійскія самалёты лёталі каля Аляскі, ЗША падымалі знішчальнікі

Індыя папрасіла ў Трампа дазволу купляць нафту ў Ірана і Венесуэлы, каб не купляць расійскай1

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»40

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх25

35‑гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытаваных навукоўцаў свету4

У цэнтры Мінска ёсць школа са стадыёнам на даху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому1

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць