Гісторыя77

Новая кніга пра вайну з Масковіяй

Па-беларуску выйшла манаграфія польскага гісторыка Конрада Бабятынскага «Ад Смаленска да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655 гг.)».

Па-беларуску выйшла манаграфія польскага гісторыка Конрада Бабятынскага «Ад Смаленска да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655 гг.)».

Кніга прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 года амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з Вільняй занялі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654-1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем.

Ваенныя дзеянні 1654-1655 гг. вяліся, галоўным чынам, на тэрыторыі беларускіх ваяводстваў ВКЛ: Полацкага, Віцебскага, Менскага, Наваградскага і Берасцейска Літоўскага. Таму будзе лёгка ўявіць, дзе адбываліся апісаныя ў кнізе падзеі. Ваенныя дзеянні распачаліся аблогай Смаленска, што на мяжы з сённяшняй Беларуссю.

Найважнейшыя бітвы летняй кампаніі 1654 г. і зімова-веснавой 1655 г. вяліся на Дняпры і Друці — спачатку пад Шкловам і Шапялевічамі, а потым пад Новым Быхавам і Магілёвам. Полымя вайны не пашкадавала і іншых буйных беларускіх гарадоў — Полацка і Віцебска, Менска і Наваградка, Слуцка і Старога Быхава. За час супрацьстаяння яно апаліла амаль кожны куток беларускай зямлі.

Ад Смаленска да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655 гг.) / Конрад Бабятынскі / Пераклад з польскай. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 171 с.

Кніга друкавалася ў №№7-8-2008 часопіса «Архэ». Замовіць манаграфію можна тут.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць