Грамадства2525

Мітрапаліт адказаў Рубінаву

Беларуская праваслаўная царква афіцыйна адрэагавала на артыкул галоўнага ідэоляга краіны "Навука і грамадзтва". Сабе ў заслугу яна ставіць пасьпяховую барацьбу з нацыяналізмам, які крывавіць на целе чалавечага роду. Ва ўсім артыкуле Беларускі экзархат толькі двойчы выкарыстоўвае цытаты зь Бібліі, затое ажно пяць разоў апэлюе да словаў Лукашэнкі.

У чацьвер 18 студзеня ў газэце «Беларусь сегодня» зьявілася афіцыйная рэакцыя Беларускай праваслаўнай царквы на артыкул артыкул Анатоля Рубінава «Навука і рэлігія», надрукаваны на старонках гэтай жа газэты месяц таму набыў значны розгалас. Мітрапаліт Філарэт ва ўступным слове цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі, які былі сказаныя ім на сустрэчы з Сынодам: «Трэба гаварыць адкрыта. Няхай будуць дыскусіі, няхай будзе палеміка. Ня трэба баяцца гэтай палемікі...» Сваім адказам мітрапаліт таксама хоча пацьвердзіць «дэмакратычны статус цэнтральнага дзяржаўнага выданьня».

Найбольш праваслаўную царкву абурыў той факт, што акадэмік Рубінаў паставіў царкву ў адзін шэраг з нацыяналізмам. У адказе Беларускага экзархату пішацца: «Амаль палову артыкулу пра навуку і грамадзтве аўтар прысьвяціў крытыцы рэлігійнага сьветабачаньня і Царкве. Пры гэтым ён ні разу не сказаў пра нацыяналізм – верадзе, які крывавіць на целе чалавечага роду, але які ня змог заразіць беларускае грамадзтва ў многім дзякуючы намаганьням тых нашых суайчыньнікаў, кім рухае вера ў Бога, голас сумленьня і рэлігійных перакананьняў».

Царква абураная, што акадэмік Рубінаў спрабуе абмежаваць яе месца ў грамадзтве «больніцай і турмой». Пры гэтым ізноў цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі зь нядаўняй сустрэчы яго з Сынодам, пра «якасна новы ўзровень у адносінах паміж Царквой і дзяржавай». Трэба адзначыць, што ва ўсім артыкуле Беларускі экзархат толькі двойчы выкарыстоўвае цытаты зь Бібліі, затое ажно пяць разоў апэлюе да словаў Лукашэнкі.

Фота з сайту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць