Прыватныя абвесткі

Славакі і BISS заснавалі стыпендыю імя Віталя Сіліцкага

Iнстытут еўрапейскіх даследаванняў і міжнародных зносінаў (IESIR, Славакія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) пры падтрымцы Славацкага агенцтва па супрацоўніцтве ў міжнародным развіцці (Slovak Aid) заснавалі стыпендыяльную праграму для беларускіх студэнтаў, зацікаўленых у навучанні цягам 5-6 месяцаў ў Славакіі.

Першасная мэта стыпендыяльнай праграмы імя былога дырэктара BISS Віталя Сіліцкага, які заўчасна пайшоў з жыцця гэтым летам, – удасканаліць навыкі, веды і кваліфікацыю беларускіх студэнтаў у сферах еўрапейскай інтэграцыі, інстытуцыйнага будаўніцтва і належнага дзяржкіравання.

Гэта мэта мае быць рэалізаванай праз удзел у лекцыях, семінарах, круглых сталах і дыскусіях, сфакусаваных на еўрапейскіх пытаннях, якія будуць праводзіцца як славацкімі экспертамі, так і запрошанымі гасцямі. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць як непасрэдна ва ўніверсітэце імя Коменскага, так і ў іншых акадэмічных інстытуцыях і даследчых цэнтрах Браціславы.

Скарыстацца праграмай могуць выпускнікі ўніверсітэтаў альбо кандыдаты навук з Беларусі. У выключных выпадках могуць разглядацца заяўкі ад паспяховых студэнтаў-бакалаўраў. Перавага будзе аддавацца тым аплікантам, хто на момант заяўкі пражываў у Беларусі, але магчымыя выключэнні.

Прапануецца ўніверсітэцкі курс на другі семестр (5 месяцаў) для 5-6 беларускіх студэнтаў ў 2011/2012 акадэмічным годзе. Студэнты, якія маюць праблемы ў сваіх навучальных установах па палітычных матывах, асабліва вітаюцца да ўдзелу.

Прадстаўляецца штомесячная стыпендыя ў 600 еўра, якая пакрывае выдаткі на пераезд, пражыванне, бытавыя выдаткі (ежа, канцтавары і г.д.) і каардынацыю. Дадаткова да стыпендыі прадстаўляецца таксама падтрымка ў суме 5000 еўра на ўсіх удзельнікаў, прадугледжаная для набыцця літаратуры і іншых выдаткаў, звязаных з даследчыцкай дзейнасцю.

Заяўнікі павінны прадставіць:

• запоўненую заяву,

• матывацыйны ліст,

• разгорнутую біяграфію

• 2 рэкамендацыйныя лісты ад лектараў, прафесараў і/альбо прадстаўнікоў НДА.

Усе дакументы, апроч рэкамендацыяў, маюць быць прадстаўленыя на англійскай мове.

Паколькі большасць курсаў будзе выкладацца па-англійску, чакаецца, што апліканты маюць добры ўзровень ангельскай мовы, пажадана засведчаны адпаведным сертыфікатам (з моўнай школы, TOEFL, іспыт Cambridge і г.д.).

Заяўкі маюць быць адпраўленыя праз электронную адрэсу [email protected] да 5 снежня 2011 года. Паспяховыя кандыдаты будуць праінфармаваныя ў хуткім часе. Працэс адбору будзе адбывацца праз інтэрв’ю ў славацкай амбасадзе альбо праз відэа-званок. Больш інфармацыі тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць