Грамадства

Яўген Контуш аштрафаваны на 15 базавых велічыняў

Лідар аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўген Контуш аштрафаваны на 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў 16 снежня суд Першамайскага раёна Мінска.

Як паведаміў Контуш, сёння ён з’явіўся ва УУС Першамайскага раёна Мінска для таго, каб у дачыненні да яго была закрыта справа аб дробным хуліганстве. «Аднак, як выявілася, мяне перакваліфікавалі ў сведкі па гэтай справе і запатрабавалі, каб я назваў усё, шт мне вядома аб тых людзях, якія правялі 3 снежня акцыю каля галоўнага ўваходу ў будынак Белтэлерадыёкампаніі. Я гэта зрабіць адмовіўся, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі мяне затрымалі, склалі новы пратакол аб ілжэсведчанні, адвезлі ў суд і там мяне вельмі хутка прыгаварылі да штрафу», — сказаў Контуш.

Ён лічыць гэты прыгавор «дробнай помстай» супрацоўнікаў міліцыі за тое, што адмовіўся сведчыць супраць сваіх таварышаў.

Як паведамлялася раней, Контуш абвінавачваўся ў дробным хуліганстве ў сувязі з акцыяй, праведзенай невядомымі 3 снежня каля будынка Белтэлерадыёкампаніі. Ён ужо затрымліваўся 6 снежня. 9 снежня суд Першамайскага раёна прызнаў, што матэрыялы ў дачыненні да яго не адпавядаюць рэчаіснасці, і адправіў іх на дапрацоўку.

Нагадаем, раніцай 3 снежня трое маладых людзей правялі акцыю пратэсту каля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка — яны вылілі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі. Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманне праўдзівай і дакладнай інфармацыі праз сумленнае адлюстраванне аб’ектыўнай рэальнасці». Аўтары ўлёткі нагадваюць, што «гэта абвяшчае прынцып вернасці журналіста аб’ектыўнай рэальнасці, адзін з Міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 лістапада 1983 года».

«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі гэтыя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то смех, то неўразуменне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не змяніў іх сутнасці. Пасля змены шыльды БТ усё таксама і засталося сферычным тэлебачаннем у вакууме. Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю аб’ектыўнай рэальнасці!» — гаворыцца ў звароце да БТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць