Незвычайны транспартны сродак можна пабачыць на адной з цэнтральных вуліц горада.
Фота цікавосткі размясціў у сваім блогу фотакарэспандэнт газеты «Брестский весник» Аляксандр Шульгач. Ён назваў незвычайны транспартны сродак «печка-таксі». «Таксоўка» гэтая ўяўляе сабой перароблены трактар МТЗ, звычайна яе паслугамі карыстаюцца наведнікі гарадскога парка. Але зімой на ёй катаюцца на плошчы Леніна, адзначае партал Auto.onliner.by. Таму «печка» і выязджае на гарадскія вуліцы, каб патрапіць з парка на плошчу.
Каментары