Культура

Аляксандр Рыбак зноў прыехаў у Беларусь

Фіналістаў тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст» — нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2012» — аб’ядноўвае душэўнае выкананне і дрэнная англійская мова.
Такую думку выказаў пераможца «Еўрабачання-2009», нарвежскі спявак і скрыпач беларускага паходжання Аляксандр Рыбак 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як паведамлялася раней, 22 снежня ў фінал «Еўрафэста» выйшлі спявачкі Гюнеш і Вікторыя Алешка, заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, гурт Litesound і Юзары.

Рыбак адзначыў, што паглядзеў паўфінал «Еўрафэста» на YouTube і шкадуе, што ў фінал не прайшла песня гурту «Трылер» Мessage to the World. Ён параіў усім выканаўцам, якія прайшлі ў фінал, г

лядзець амерыканскія тэлесерыялы ў арыгінале, каб палепшыць англійскае вымаўленне, а таксама ахарактарызаваў кожнага з іх.

На думку Рыбака, у гурту Litesound «самая заходняя» мелодыя, якая запамінаецца і можа лёгка пакарыць публіку Даніі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краін. Рыбаку таксама спадабалася пастаноўка нумара калектыву і лепшая англійская мова ў параўнанні з іншымі выканаўцамі.

Нарвежскі музыкант адзначыў прафесіяналізм Вікторыі Алешка і заявіў, што ў яе «самы лепшы голас».

Спявачка Гюнеш Рыбаку запомнілася «самай прыгожай у свеце ўсмешкай». Аднак ён параіў выканаўцы ў выпадку перамогі ў нацыянальным адборы паказаць сябе і з іншага боку: «Іншы раз трэба ўнікнуць у песню».

Пра Алёну Ланскую Рыбак сказаў: «Адчуваецца, што яна артыстка, у яе асаблівы голас, і яна разумее кожнае слова, якое спявае. У яе добрая песня».

Юзары падаўся нарвежскаму музыканту «вельмі самаўпэўненым» выканаўцам, у якога шмат энергіі. Гэта можа спадабацца гледачам, мяркуе Рыбак.

Паводле яго слоў, немагчыма прадказаць перамогу на «Еўрабачанні» таго ці іншага выканаўцы ці назваць складнікі поспеху. «Важная падрыхтоўка, каб на сцэне артыст не пытаўся, чаму ён тут, а ведаў, якая гісторыя стаіць за песняй, — зазначыў Рыбак. — 

Самае галоўнае — адчуваць, што гэта не конкурс, а свята».
Як зазначыў Рыбак, патэнцыяльная праблема — «вялікая каманда, кожны са сваімі амбіцыямі, і нават за некалькі дзён да конкурсу людзі не могуць перастаць сварыцца».

Фінал праекта пройдзе 31 студзеня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Пераможца, які прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2012», будзе вызначаны згодна з правіламі конкурсу «Еўрабачанне»: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2012» пройдзе ў маі ў Азербайджане.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць