Спорт1212

Агент Глеба: Былі прапановы нават з ЗША

У выніку прыйшлося выбіраць з таго, што было. Праманіторылі ўсе варыянты і спыніліся на «Крылах Саветаў», — кажа Мікалай Шпілеўскі.

Аляксандр Глеб здзівіў футбольную грамадскасць, падпісаўшы кантракт з адным з аўтсайдараў расійскай прэм’ер-лігі «Крыламі Саветаў». Агент гульца Мікалай Шпілеўскі пракаментаваў наступным чынам нечаканы вектар працягу кар'еры свайго падапечнага. Патлумачыў, чаму не атрымалася з іншымі варыянтамі. Закрануў тэму расставання з «Барселонай». А таксама агучыў суму трансферу за Глеба, калі б той не стаў вольным агентам.

— Чаму Аляксандр Глеб вырашыў працягнуць кар’еру ў «Крылах Саветаў»?

— Мы трапілі ў цэйтнот па часе, бо кантракт з «Барселонай» разарвалі толькі 30 студзеня. Аляксандр адмовіўся ад фінансаў каталонскага клуба, і ўсім было зразумела, што адбудзецца пераход у еўрапейскую каманду. Калі б хто-небудзь звярнуўся ў «Барселону» раней за 30-е, то ім бы выставілі б касмічны кошт трансферу.

Недзе каля пяці мільёнаў еўра. Хоць каталонцы казалі: «Няма праблем. Хай клубы звяртаюцца — будзем весці перамовы».
Але гэта чыста тактычны ход, які ў нас забраў толькі шмат часу. Калі Аляксандр ўсё ж такі атрымаў статус свабоднага агента, і на той момант ужо меліся папярэднія дамовы з еўрапейскімі камандамі, толькі з-за недахопу часу не паспелі заключыць здзелку. Таму праблема толькі ў часе. У нас заставаўся ўсяго адзін дзень да закрыцця еўрапейскага трансфернага акна. Як вядома, стопрацэнтную прапанову «Алімпіякаса» па аб’ектыўных прычынах Аляксандр не прыняў. Хоць у Грэцыі ўсе пытанні былі практычна вырашаныя.
У выніку прыйшлося выбіраць з таго, што было.
Разам з расійскімі партнёрамі праманіторылі ўсе варыянты і спыніліся на «Крылах Саветаў». Хоць было некалькі прапаноў у далёкай Амерыцы ў лізе МЛС. Але Аляксандр спыніўся на самарскім клубе.

— Увогуле, з’ехаў у Самару ад безвыходнасці?

— Я б так не сказаў. Проста на гэты момант Глебу патрэбна практыка. У яго велізарная матывацыя гуляць у футбол. І яшчэ вельмі важна, што чалавек, які шмат чаго бачыў і паспеў заваяваць ўсе тытулы, зараз зноў стаў галодны да футбола. Аляксандр — таленавіты гулец. І ўсім гэта вядома. Летась Глеба пераследвалі траўмы, але ён годна выбраўся з сітуацыі. Паўтаруся, выключна па аб’ектыўных прычынах трансфер у Еўропе не адбыўся. Хоць, напрыклад, былі прапановы з бундэслігі.

— У прэм’ер-лізе «Крылы Саветаў» вядуць барацьбу за выжыванне. Няўжо для Глеба, хай нават і ў Расіі, не знайшлося больш моцнай каманды?

— Саша перайшоў туды, куды палічыў патрэбным. І клуб годна ацаніў яго імя.
Спадзяюся, супрацоўніцтва атрымаецца карысным і ўзаемавыгадным.
Кантракт разлічаны да канца чэмпіянату, гэта значыць наперадзе 12 гульняў.

— Чаму сарваўся пераход у «Алімпіякас»?

— Глеб прыняў рашэнне не падпісваць кантракт. Усе пытанні да Аляксандра.

— Наколькі праўдзівая інфармацыя, быццам маскоўскі «Лакаматыў» гатовы быў прапанаваць Глебу трохгадовы кантракт?— Не адпавядае рэчаіснасці.

— А прадметныя перамовы з маскоўскім «Спартаком»?

— Ад расійскіх клубаў, акрамя «Крылаў Саветаў», канкрэтных прапаноў не паступала.

— «Блэкбэрн», «Вест Хэм», «КПР», «Ліверпуль», «Галатасарай» … Хто з гэтага спісу сапраўды цікавіўся Глебам?

— Усе размовы ўжо не маюць значэння. Глеб — гэта эксклюзіў для ўсіх каманд. Паўтаруся, канкрэтныя прапановы былі. Але заставалася роўна 24 гадзіны да закрыцця трансфернага акна. Калі б хто-небудзь звярнуўся ў «Барселону» па Аляксандру да 30 студзеня, то яго б ніколі не адпусцілі бясплатна. Адзіны шанец — разарваць кантракт і за дзень падпісаць з іншым еўрапейскім клубам новае пагадненне. Узнік варыянт з «Алімпіякасам», але па аб’ектыўных прычынах здзелка не адбылася. Таму мы і засталіся без Еўропы.

— Чаму «Барселона» пагадзілася даць Аляксандру статус вольнага агента, але пытанне вырашыўся так позна?

— Глеб — вельмі дарагое задавальненне. За тое, што каталонцы пагадзіліся даць статус вольнага агента, трэба сказаць дзякуй людзям, якія займаліся пытаннямі Аляксандра. Яны ўсё ж такі змаглі даціснуць «Барселону». Хоць Саша цалкам мог застацца ў Іспаніі і працаваў бы з камандай.

Праўда, не гуляў б, а толькі трэніраваўся. Такое становішча спраў яго не задавальняла.

— Не ведаю, звяртаеце ці ўвагу на каментары заўзятараў… Дык вось большасць расцэньвае пераход Глеба ў Расію, калі выяўляцца культурным мовай, як сур’ёзны крок назад у кар’еры футбаліста.

— Усё выдатна ведаюць, што Глеб і Шпілеўскі як адна сям’я. Ніколі ў жыцці нават не дазволіў і думаць, што Саша зрабіў сур’ёзны крок назад. Праўда, у кожнага сваё меркаванне. Лічу, расійская прэм’ер-ліга — не самы горшы варыянт. Да таго ж, «Крылы Саветаў» годна ацанілі Аляксандра — унікальнага і легендарнага футбаліста. У той жа час выдатна разумею, што цяпер у нас шмат нядобразычліўцаў. Але Саша павінен і яшчэ абавязкова будзе гуляць на самым высокім узроўні. Наперадзе 12 матчаў чэмпіянату Расіі, а там жыццё пакажа.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?5

Папа Леў XIV адправіўся ў першае замежнае падарожжа ў маленькі гарадок у Турцыі2

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»25

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі24

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць