Меркаванні221221

Касманаўт Кавалёнак: «Я зрабіў памылку, калі ўнёс бел-чырвона-белы сцяг»

Кавалёнак пракаментаваў працэс над Каваленкам.

Мы патэлефанавалі ў Маскву касманаўту Уладзіміру Кавалёнку, які цяпер узначальвае Фэдэрацыю касманаўтыкі Расеі і папрасілі яго пракамэнтаваць працэс над Сяргеем Каваленкам.

Кавалёнак: «Я не магу быць судзьдзём над праваахоўнымі ворганамі сваёй Радзімы — Рэспублікі Беларусь. Але што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць „смутныя часы“, зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал,

я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым бел-чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм.
Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку.
Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам».

Ціхановіч: «Спадар Кавалёнак, аднак на аргумэнт, што нацыянальны сьцяг беларусаў заплямілі калябаранты, магу прывесьці вам і іншыя аргумэнты: напрыклад, што іх кашулі былі расшытыя нацыянальным арнамэнтам, які цяпер на афіцыйным сьцягу, аднак пасьля гэтага ніхто не адмяняе ні кашулі, ні арнамэнт, ні ручнікі, ім вышытыя».

Кавалёнак: «Вы мяне не дапытвайце, калі ласка, разумееце. Я вам сказаў сваё меркаваньне. Я ня ведаў. А для мяне тое, што наш народ недзе вітаў гэтых фашыстаў, вылюдкаў, для мяне гэта непрымальна.

Я папрасіў прабачэньня ў свайго роднага беларускага народу за тое, што зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг».

Ціхановіч: «Вяртаючыся да справы Каваленкі — ці не занадта жорстка яго караюць за вывешваньне былога дзяржаўнага сьцяга на ёлцы?»

Кавалёнак: «Што тычыцца канкрэтнай справы, дык я тут не судзьдзя. Кожны чалавек вольны выказваць свае погляды, як ён лічыць патрэбным. Гэта справа правасудзьдзя. Я, відаць, ня маю права даваць ацэнку юрыспрудэнцыі Беларусі, пра гэта маюць судзіць прафэсіяналы.

Але я б ня быў такім жорсткім.
У любой справе трэба глядзець на ўзрост, на чалавека і гэтак далей».

Каментары221

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць