Культура6666

Славаміру Адамовічу 50 гадоў: Адсвяткую — і адразу ў суд

«Мы жывем у дадзеных абставінах, у прапанаваных абставінах. Так атрымліваецца, гэтых абставінаў ніяк не пазбегнуць».

Хоць звычайна Славамір просіць за інтэрв’ю грошы, ён пагадзіўся на гутарку з карэспандэнтам Еўрарадыё.

Славамір Адамовіч стаў вядомы ў літаратурных колах пасля кнігі «Кальварыйскія клёны» (1990) і радкоў «Не спяшай, мая рыжая векша!», а ў нелітаратурных колах — пасля верша «Убей президента» (1995), за які ён 10 месяцаў правёў у турме.
Перад гэтым паэт прызнаўся, што ў канцы СССРа быў завербаваны КДБ як «крот» у шэрагах незалежніцкіх суполак.
На мітынгу ў 1997-м годзе паэт публічна зашывае сабе рот у знак пратэсту супраць парушэнняў свабоды слова. У 2000-м едзе працаваць на будоўлю ў ЗША, потым 9 гадоў жыве ў Нарвегіі — як уцякач.

«Мы жывем у дадзеных абставінах, у прапанаваных абставінах. Так атрымліваецца, гэтых абставінаў ніяк не пазбегнуць — мне прынамсі. У ідэале хацелася б быць заўважаным перш за ўсё па сваіх творах, па выніках таго, што ты робіш. На жаль, згадваючы той жа верш [«Убей президента»], акрамя ўсяго таго, ён яшчэ напісаны і па-руску. Я атрымаў, гэта трэба прызнаваць, сумную вядомасць з гэтага верша і з іншых нейкіх эпатажных акцый», — разважае Славамір Адамовіч.

Чым і з чаго жыве Славамір Адамовіч пасля таго, як у мінулым годзе нібыта канчаткова вярнуўся з Нарвегіі ў Беларусь?

Славамір Адамовіч кажа: «Жыву сваім прыватным жыццём, безумоўна. А з чаго? З таго, што дазволіла мне здабыць і зарабіць Нарвегія, Нарвежскае Каралеўства».

За час побыту ў Нарвегіі паэт дамагаецца грамадзянства гэтай краіны.
А гэта вельмі няпроста… «Я знаходзіўся два гады ў лагеры для бежанцаў, чакаў рашэння. Два гады вырашалася пытанне, даць мне дазвол на жыццё і працу ў Нарвегіі, ці не даць. Потым ў канцы 2005 года мне далі-такі дазвол — і з 2005 года я быў легальна ў Нарвегіі».

У дзень свайго юбілею, апроч святочных клопатаў, паэта займаецца… судовым працэсам.
Ён выпадкова даведаўся, што выдавец Уладзімір Сіўчыкаў яшчэ ў 2005 годзе ўключыў у зборнік любоўнай лірыкі два вершы Адамовіча. Пры гэтым не тое што ганарара не заплаціў, але нават не паведаміў пра гэта: «Літаральна пасля адзначэння свайго Дня народзінаў я буду падаваць скаргу. Спачатку фармальную пісьмовую прэтэнзію аўтару-ўкладальніку зборніка «Яна і Я» Уладзіміру Сіўчыкаву. Які, сярод іншых аўтараў, надрукаваў і мае 2 вершы.
Галоўнае, што мяне злуе — што я нават не пачуў ад яго чалавечых падзяк!»:
«Больш за тое, прапанаваў набыць за 25 тысяч беларускіх рублёў! Потым я пайшоў па крамах — а там прадаецца за 18 — што мяне дадаткова раззлавала. Ну так нельга!»

Калі справа дойдзе да суда, Славамір Адамовіч будзе патрабаваць ад Уладзіміра Сіўчыкава грашовай кампенсацыі.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні3

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША89

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так3

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні3

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць