Грамадства44

У Беларусі адвакаты будуць змагацца са злачыннасцю

Намечаны комплекс мерапрыемстваў па барацьбе адвакатуры са злачыннасцю. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц, выступаючы 5 красавіка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, што праходзіць у Акадэміі МУС.

«На жаль, часам у грамадстве бытуе такое меркаванне, што адвакат у сілу сваёй прафесійнай дзейнасці не змагаецца са злачыннасцю, а, хутчэй, абараняе яе. Гэта не так. На самой справе адвакат спрабуе ўсімі законнымі спосабамі апраўдаць не само злачынства, а чалавека, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства. І ад таго, наколькі прафесійна і якасна спрацуе адвакат, шмат у чым залежыць устанаўленне ісціны па справе <…> Калі б адвакаты заўсёды працавалі якасна, не саромеліся спрачацца са следствам, пісалі скаргі ва ўсе інстанцыі, то памылак было б нашмат менш», — заявіў Чайчыц.

Ён адзначыў, што

сёння заканадаўствам адвакату дадзены вялікія правы па зборы доказаў.
«Практыкі ведаюць, што гэта — велізарная дапамога следству», — сказаў Чайчыц. Кіраўнік рэспубліканскай калегіі адвакатаў таксама назваў адну з задач адвакацкай супольнасці — перавыхаванне абвінавачванага, паколькі абаронца знаходзіцца з ім у больш даверлівых адносінах, чым следчы.

«Лічу, што адвакатура яшчэ недастаткова выкарыстоўваецца для таго, каб весці прафілактыку сярод правапарушальнікаў. Гэта наша недапрацоўка. Намечаны комплекс мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю, як бы гэта ні гучала дзіўна», — сказаў Чайчыц.

Ён таксама адзначыў, што роля адваката ў барацьбе са злачыннасцю не такая прыкметная і відавочная, «але яна вельмі важная». «Вельмі б хацелася, каб работнікі праваахоўных органаў бачылі ў адвакаце не працэсуальнага саперніка, а перш за ўсё памочніка ва ўстанаўленні ісціны па справе», — падкрэсліў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць