Надвор'е

У нядзелю прыйдзе спёка. Месцамі да +34°С

Прагноз надвор'я на 30 чэрвеня -- 2 ліпеня.

У бліжэйшыя суткі, днём 30 чэрвеня халодныя паўночна-заходнія вятры зменяцца цёплымі паўднёва-заходнімі і тэмпература пачне павышацца. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 .. +11°С, па паўднёвым захадзе да +14°С;

максімальная днём +21 .. +28°С, па захадзе Брэсцкай вобласці месцамі да +30°С.

Атмасферны ціск уначы вырасце на 2-4 мм ртутнага слупка, днём ўпадзе на 1-3 мм.

У наступныя двое сутак у Беларусі ўсталюецца гарачае надвор'е.

У нядзелю 1 ліпеня вельмі цёплае паветра з Міжземнамор'я распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю Беларусі. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +10 .. +17°С,

днём 25 .. +32°С, па паўднёвым захадзе на пару градусаў цяплей.

У панядзелак 2 ліпеня захаваецца гарачае надвор'е.

Чакаецца: месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +14 .. +19°С, днём 28 .. +33°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава8

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Эйсмант пахваліўся, што «Інтэрбачанне» ўстанавіла ў Беларусі рэкорд па тэлепраглядах15

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што рэгулярна размаўляе з духам Пілсудскага18

Наўроцкі зноў унёс у польскі Сейм закон, які істотна павялічвае тэрміны атрымання грамадзянства — гэта трэцяя спроба5

Пад Таганрогам дачка крымінальнага аўтарытэта Цапка з сынам пракурора на «мэрсэдэсе» ўляцелі ў прыватны дом6

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць9

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан50

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

Масква заявіла, што Кіеў рыхтуе правакацыю: хочуць закінуць у Польшчу дыверсійную групу з Палка Каліноўскага8

«Я ніколі так хутка не бег». Магілёвец падчас начной рыбалкі сутыкнуўся з ваўчынай зграяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава8

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць