Грамадства11

Жонка Бяляцкага паскардзілася ў Дэпартамент выканання пакаранняў

Натальля Пінчук, жонка палітвязьня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьвярнулася ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС са скаргай на рашэньне адміністрацыі Бабруйскай калёніі пакараць яе мужа за парушэньне ўнутранага рэжыму.

Натальля Пінчук: «Мне стала вядома, за што на Алеся наклалі апошняе пакараньне, з-за якога яго пазбавілі доўгатэрміновага спатканьня і залічылі ў „злосныя парушальнікі“ —

ён заснуў удзень, што ў іх лічыцца значным парушэньнем.
Аднак выявілася, што Алесь прымае лекі ад ціску, якія спараджаюць санлівасьць. Гэтыя лекі яму выпісаў лекар у калёніі афіцыйна, бо ў яго павялічваюцца праблемы са здароўем. Атрымліваецца, зараз перад Алесем дылема: альбо прымаць лекі, рызыкуючы тым, што ён можа зноў заснуць, альбо не прымаць і паглыбляць хваробу. Бо зразумела, што праблемы зь ціскам маюць тэндэнцыю да разьвіцьця, калі не рабіць захадаў».

Натальля Пінчук просіць зьмяніць рашэньне аб пакараньні яе мужа на мякчэйшае. У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў скаргу жонкі Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук прынялі і сказалі, што адказ яна атрымае праз 15 дзён.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць