Грамадства11

У цэнтры ўвагі дэпутатаў — піва і цыгарэты

У першы дзень работы сэсіі парлямэнтары пасьпелі разгледзіць 16 пытаньняў. Але дыскусія разгарнулася толькі па адным зь іх — новай рэдакцыі закону «Аб рэкляме».

2 красавіка ў Менску адкрылася вясновая сэсія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: за тры месяцы, часам якіх будуць працаваць дэпутаты, ім належыць прыняць 50 законапраектаў, якія зараз знаходзяцца на парадку дня.

Яшчэ столькі ж дакумэнтаў дапрацоўваюцца ў пастаянных парлямэнцкіх камісіях. Яны будуць выносіцца ў Авальную залю, як іх толькі іх падрыхтуюць да разгляду. Падчас адкрыцьця першага пленарнага паседжаньня старшыня Палаты прадстаунікоў Уладзімер Канаплёў падкрэсьліў, што ў міжсэсійны пэрыяд праведзеная грунтоўная праца, якую не прыпынілі ні мясцовыя выбары, ні работа дэпутатаў у выбарчых акругах.

Канаплёў: «Падчас сэсіі мы разгледзім комплекс мераў па паляпшэньні дэмаграфічнай сытуацыі. Працягнецца работа па разьвіцьцю заканадаўства аб правах дзіцяці. Будуць разгледжаныя праекты законаў па пытаньнях узмацненьня дзяржаўнай абароны дзяцей з праблемных сем’яў, усынаўленьня і спагнаньня алімэнтаў».

Самым важкім на сэсіі стане разгляд законапраектаў, якія маюць сацыяльную скіраванасьць. І гэта, па словах Канаплёва, не выпадкова, таму што «чалавек і ягоныя патрэбы сталі пунктам адліку ўсёй законатворчай дзейнасьці».

Вялікі рэзананс у грамадзтве, адзначыў сьпікер, выклікалі праекты законаў «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях дзеля асобных катэгорыяў грамадзянаў» і «Аб прафэсійным пэнсыйным страхаваньні».

Канаплёў: «Тут спатрэбіцца максымальная прынцыповасьць і адказнасьць. Менавіта ад нашага рашэньня залежыць, ці будзе забясьпечаная сацыяльная справядлівасьць і падтрымка самых неабароненых катэгорыяў грамадзянаў».

Яшчэ адзін доўгачаканы дакумэнт — новы Кодэкс аб зямлі, які ўжо амаль два гады знаходзіцца ў камісіі па аграрных пытаньнях.

Канаплеў: «Яго прыняцьце дазволіць перайсьці да цывілізаванага мэханізму рынкавага абарачэньня зямельных участкаў. Зямлю будуць набываць па кадастравым, то бок блізкім да рынкавага, кошце».

Адразу пасьля ўрачыстага адкрыцьця пачаліся працоўныя будні. У першы дзень работы сэсіі парлямэнтары пасьпелі разгледзіць 16 пытаньняў. Але дыскусія разгарнулася толькі па адным зь іх — новай рэдакцыі закону «Аб рэкляме». Ён уводзіць шэраг абмежаваньняў на вытворцаў рэклямы. Пры гэтым, як падкрэсьліла намесьніца старшыні пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю й прыватызацыі Ганна Бурава, законапраект улічвае міжнародны вопыт у сфэры рэклямы і спэцыфіку разьвіцьця айчыннага рэклямнага рынку, а таксама інтарэсы айчынных вытворцаў.

Бурава: «Законапраектам прадугледжваецца, што рэкляма не павінна перавышаць 20% аб’ёму вяшчаньня для радыё‑ і тэлепраграмаў на працягу сутак. Пры гэтым ад 18‑й па 22‑ю рэкляма не павінна перавышаць 30% аб’ёму вяшчаньня на працягу кожнай гадзіны».

Найбольш істотныя новаўвядзеньні тычацца рэклямы піва і тытуню. Як паведаміла Бурава, ад 1 студзеня 2008 году забараняцца рэкляма тытунёвых вырабаў, а піва, пасьля таго, як закон набудзе моц, можна будзе рэклямаваць толькі ад 7‑й раніцы да 8‑й вечара. Але шэраг парлямэнтароў нават і з гэтымі жорсткімі нормамі не пагадзіліся. Напрыклад, дэпутатка Марыя Худая палічыла іх занадта мяккімі.

Худая: «Такой колькасьці часу, як вы заклалі — 30% вяшчаньня, асабліва ў прамежак ад 18‑й па 22‑ю, калі жадаюць глядзець менавіта вэтэраны, і хочуць паглядзець добры фільм і потым пайсьці і легчы адпачываць. А гэтымі дзеяньнямі мы шкодзім здароў’ю і псыхічнаму стану нашых людзей».

Дэпутат Мікалай Дубовік таксама не задаволены процьмай рэклямы ў прайм‑тайм.

Дубовік: «Калі глядзіш які фільм, ці праграму — тут на самым цікавым месцы перарываюць фільм і паказваюць доўга і ўпарта рэкляму. У гэты час хочацца ўзяць нешта цяжкое і шпурнуць у тэлевізар. Калі б ён быў чужы, я б, пэўна, так і зрабіў».

Старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юры Кулакоўскі заступіўся за беларускіх вытворцаў піва і прапанаваў абмежаваць рэкляму толькі расейскіх піўных брэндаў.

Кулакоўскі: «Я жадаю, як дэпутат ад Бабруйскай выбарчай акругі, каб у нас было піва «Баброў», а не «Бачкароў» альбо «Тры кароны» і іншыя. Чаму? Мы самі сабе вынішчаем свайго вытворцу, калі забараняем рэкляму піва на сваіх каналах. А на расейскіх каналах паглядзіце, што робіцца?»

Нягледзячы на тое, што наконт новай рэдакцыі закону «Аб рэкляме» разгарнуліся вялікія спрэчкі, калі прыйшоў час галасаваць, толькі дзесяць парлямэнтароў выказаліся супраць яго прыняцьця, а 90 дэпутатаў падтрымалі дакумэнт.

Сёньня Палата прадстаўнікоў таксама прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў закон «Аб электрасувязі». Паводле яго, парадак выкарыстаньня радыёхваляў будзе вызначацца толькі прэзыдэнтам. Таксама сёньня былі ратыфікаваныя шэраг міжнародных пагадненьняў і прынятыя да ведаму некалькі дэкрэтаў прэзыдэнта.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі1

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі1

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць