Грамадства44

Любоў Кавалёва дабіваецца вяртання ёй запісаў сына

Маці пакаранага за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва мае намер дабівацца ад старшыні КДБ Вадзіма Зайцава пісьмовага адказу на патрабаванне вярнуць ёй запісы сына.

Як паведаміла Любоў Кавалёва, яе паўторны зварот да Зайцава быў атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што ёй паведамілі, аднак адказу пакуль не было.

Гэта другая спроба жанчыны высветліць лёс запісаў сына і атрымаць іх.
Першая не мела поспеху. На яе зварот да старшыні КДБ ніхто афіцыйна не адказаў. Толькі быў званок нібыта з СІЗА і жаночы голас паведаміў, што ніякіх запісаў там няма. Нагадаем, пра гэта ж 28 мая заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Аляксандр Антановіч.

Нагадаем, пасля выканання смяротнага прысуду Кавалёва атрымала па пошце з СІЗА КДБ пакет з асабістымі рэчамі сына.
Аднак жоўтая папка, з якой Уладзіслаў хадзіў на пасяджэнні суда, была пустой. «З гэтай папкай ён быў на судзе, там знаходзіліся запісы, зробленыя ім падчас суда і пасля, калі яны з адвакатам знаёміліся з судовай справай для напісання касацыйнай скаргі. Улад вельмі прасіў, каб гэтыя запісы захавалі», — заявіла Кавалёва некалькі месяцаў таму.

Яна мяркуе, што ў запісах сына маглі згадвацца нейкія парушэнні ва ўтрыманні ў СІЗА, і таму іх забралі.
«Але я не атрымала ніякіх дакументаў пра тое, напрыклад, што запісы сына былі знішчаныя ў законным парадку», — сказала маці пакаранага смерцю.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт7

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць