Архіў

Рэформы ў суседзяў

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 

Рэформы ў суседзяў

З пачатку 90-х у Беларусі толькі й гаворкі, што пра школьную рэформу. У нас гавораць, а суседзі ў Расеі, Польшчы і Літве яе ўжо актыўна зьдзяйсьняюць.

 

Польшча

Да пачатку рэформаў усе адукацыйныя ўстановы Польшчы працавалі па адзіных навучальных плянах. Польская школа складалася зь дзьвюх ступеняў: абавязковага васьмігадовага навучаньня і старэйшай школы. Васьмігодка давала магчымасьць паступаць у агульнаадукацыйныя прафэсійныя ліцэі або ў прафэсійныя школы.

Рэформа зьмяніла структуру адукацыі. Пасьля шасьцігадовай базавай школы дзіця пераходзіць у трохгадовую гімназію. Навучаньне ў базавай школе і гімназіі абавязковае. Потым вучань выбірае паміж трохгадовым профільным ліцэем або прафэсійнай школай. А ўжо пасьля іх выпускнік можа здаваць іспыты ў ВНУ. Сыстэма дзейнічае толькі чатыры гады, таму часам узьнікаюць цяжкасьці з праграмамі, тэстамі, экзаменамі. Палякі разумеюць, што посьпех рэформы залежыць ня столькі ад міністраў, колькі ад настаўнікаў, таму ў рэформе робяць акцэнт на прафэсійным росьце выкладчыкаў, перападрыхтоўцы й падвышэньні кваліфікацыі.

Цікавай асаблівасьцю польскае сыстэмы адукацыі зьяўляецца тое, што навучальнымі ўстановамі апякуюцца мясцовыя ўлады. Цяпер базавыя школы й гімназіі знаходзяцца на ўтрыманьні і фінансаваньні гмінаў (нешта кшталту нашых сельсаветаў), а ліцэі й прафэсійныя школы — на ўтрыманьні павету (раёну). Так, рада гміны Дубічы-Царкоўныя, у якой жыве багата беларусаў, у траўні вырашыла адкрыць гімназію пры мясцовай падставовай (базавай) школе.

Войт Дубіцкай гміны Анатоль Паўлоўскі кажа, што трэба стварыць комплекс школаў, дзе вывучэньне беларускай мовы было б абавязковым для ўсіх вучняў. Каб не фінансаваньне з боку мясцовых уладаў, наўрад ці Дубіцкая падставовая школа мела б прыгожую гімнастычную залю, новую кухню і сталоўку. У будынку знаходзіцца шэсьць прадметных кабінэтаў, бібліятэка, кампутарная заля, кабінэт для дашкольнікаў. У падставовай школе ўсе вучні ядуць абеды, якія напалову аплачвае гміна.

Літва

Рэформа літоўскай адукацыі пачалася ў кастрычніку 1991 г. Асноўнымі прынцыпамі навучаньня былі абвешчаныя гуманізацыя, дэмакратызацыя, нацыяналізацыя і інавацыя. У адрозьненьне ад савецкіх часоў, сёньня агульныя праграмы ўтрымліваюць толькі абавязковыя прынцыпы базавага навучаньня. Школы вырашаюць астатняе самі. Яны маюць права ўдасканальваць праграмы. Адбыліся зьмены ў сыстэме падрыхтоўкі настаўнікаў, былі рэарганізаваныя пэдагагічныя каледжы.


Каментары

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі9

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі16

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў7

Павел Латушка пахваліўся, што ён — першы мушкецёр у Беларусі20

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі20

У Манчэстэры мужчына атакаваў натоўп людзей каля сінагогі2

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку8

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць