Архіў

Беларусы наеліся і хочуць мары

Лукашэнка правільна, хоць і вульгарна, сфармуляваў, чаго хацелі постсавецкія беларусы, — «чарка, шкварка і абы не было вайны».

Хто наступны адчуе і ўзьніме на сьцяг новую народную мару?

Улада, якой яна б ні была ўзурпатарскай, будзе знаходзіцца «ля руля», пакуль яна здольная дэманстраваць клопат пра свой народ. Чым больш улада дэспатычная, тым больш яна казырае клопатам аб паспалітых людзях. Згадайма СССР ці Кубу. Аднак клопат пра народ можа быць сапраўдным толькі пры дэмакратычным кіраваньні. Інакш як даведацца, чаго гэты народ хоча і аб чым марыць? Народ мусіць сам накіроўваць уладу на пошукі народнага шчасьця.

Гэта датычыць і апазыцыі. Калі яна ня цяміць, у чым клопат народу, яна асуджана на няўдачу. Бязглузда казаць беларусам: мы ведаем, як трэба здабываць тое шчасьце, маўляў, паглядзіце на суседзяў-прыбалтаў, мы пойдзем гэткім жа шляхам і хутка зажывём, як у Бога за пазухай. Але хто сказаў, што беларусы хочуць ісьці гэткім жа шляхам?

Лукашэнка правільна, хоць і вульгарна, сфармуляваў, чаго хацелі постсавецкія беларусы ў сярэдзіне 90-х, — «чарка, скварка і абы не было вайны». Нічога непрыстойнага ў гэтым жаданьні няма. Для беларусаў пэрыяды, калі «няма вайны і ёсьць што паесьці», доўгі час былі прыкладам шчасьця. Галоўнае, каб было спакойна навокал, астатняе мы самі заробім і створым. Так, немцы або французы больш дзейсна ўмеюць бараніць свае інтарэсы. Але вопыт сацыяльна-палітычнага змаганьня беларусы не маглі набыць ані пад царом, ані за СССР. Сама Эўропа падобны вопыт назапашвала стагодзьдзямі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Аркуш,

[email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому3

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому3

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць