Архіў

Пакуль жывы, мацуй дух і цела

Я і мае аднадумцы згодныя з Ірынай Чатыркай (“НН” ад 4.11.2004) у тым, што трэба распачынаць агульнабеларускі рух. Але ня толькі антыалькагольны, а рух за здаровы гарманічны лад жыцьця. Чалавек з моцным характарам ня будзе піць “Крыжачок” нават і ў складаных жыцьцёвых сытуацыях.

Але патрэбны трэніроўкі, каб умацаваць дух і цела. Дарэчы, цела нельга шкадаваць. Яго трэба загартоўваць, прывучаць да здаровага ладу жыцьця, выпрабоўваць на трываласьць. Я мяркую, што звычайная лянота вельмі нам шкодзіць.

І вось я і мае аднадумцы ўжо некалькі гадоў мацуем душы і целы. Сяго-таго і дамагліся. Не хварэем, палепшыўся зьнешні выгляд, зьявіліся бадзёрсьць, упэўненасьць у сабе, цікавасьць да жыцьця і палітыкі таксама.

А галоўны вынік — вольны час, які раней марнаваўся на лекараў, дрэнныя звычкі і прагляд тэлесэрыялаў.

Дый нічога так проста не даецца! Чаго мы толькі ні рабілі, каб вырвацца з тутэйшай багны.

Халодныя ванны і абліваньні, купаньне ў рэчцы круглы год, купаньне ў сьнезе, практыкаваньні галышом пад халодным восеньскім дажджом, у завею і на марозе на трэнажорах (на лецішчы).

У выходныя дні зьбіраемся на лецішчы, дзе праводзім сапраўдныя выпрабаваньні целаў.

Між іншым, на лецішчы падчас ранішніх руханак уздымаецца бела-чырвона-белы сьцяг. Адна зь фішак — на руханках мы зусім голыя, так мацней адчуваецца еднасьць з прыродай і дасягаецца поўная разьняволенасьць.

Некалькі разоў у мінулы зімовы сэзон каталіся на лыжах аголенымі, але ў абутку. Бегалі крос (8 км) аголенымі, але ў спартовым абутку, у завею пры тэмпэратуры паветра –6°С і вялікай вільготнасьці. І заўсёды з намі маленькі бела-чырвона-белы сьцяжок.

Такім чынам, наш лад жыцьця даволі радыкальны і экстрэмальны. Думаю, што агульнымі намаганьнямі магчыма стварыць агульнабеларускі рух за здаровы лад жыцьця.

Уладзімер К, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць