Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Падводная лодка ў пясках Каракумаў

Масква бярэ за горла; Захад падціскае санкцыямі; спадзевы на шчодрых шэйхаў застаюцца пустэльным міражом. Такі вось суворы антураж у афіцыйнага сьвята незалежнасьці.

У афіцыйным віншаваньні з нагоды 3 ліпеня сярод іншых стандартных пасажаў зьвяртае на сябе ўвагу вось гэты: "Беларускi народ адзiны i зьяднаны".

Гэта ня проста клішэ. Гэта адзін з нарожных камянёў ідэалёгіі цяперашняй улады. Хто супраць яе — той ужо ня ёсьць прадстаўніком народу. Яшчэ болей. Паколькі ўлада дзень і ноч дбае пра народнае шчасьце, то апазыцыянэр — гэта вораг народу.

Вось так нібыта кансалідацыйны лёзунг выяўляе свой сапраўдны зьмест, прасякнуты канфрантацыйнасьцю, непрымірымасьцю да іншадумства.

А грамадзтва насамрэч расколатае, прычым рысы падзелу усё болей выразныя. Калі абмалёўваць вельмі схематычна, то прапорцыя 50:20:30. Палова схільная падтрымліваць уладу (хаця не ўсе яны цьвёрдыя лукашысты, багата банальных каньюнктурнікаў), адсоткаў 20 — "балота", каля траціны суайчыньнікаў паводле розных сацыялягічных замераў пасьлядоўна выказваюцца супраць цяперашняй кіроўнай палітыкі.

Прычым характарыстыкі супрацьлеглых групаў вельмі выразныя. Чым лепей адукаваны чалавек, чым далей ад казённага хлебу, чым актыўней спажывае альтэрнатыўную інфармацыю — тым болей імаверна, што ён вызнае каштоўнасьці рынкавай эканомікі, дэмакратыі, правоў чалавека, беларускасьці, эўрапейскага выбару.

Вядома, любая схема ўмоўная. Сярод тых, хто мусіць служыць уладзе, нямала людзей, якія любяць гэты парадак ня болей, чым сабака палку. Зь іншага боку, у лягеры супраціўнікаў рэжыму стае праяў вузкалобага мэнталітэту. І ўвогуле, наіўна думаць, нібыта дэмакратычны лад здымае ўсе супярэчнасьці і ўсіх робіць разумнымі ды талерантнымі.

Аднак важна мець нармалёвыя арыентыры. 13 гадоў палітычнай анамаліі, гэтага пошуку "самабытнага" шляху — ад вывядзеньня ў інтэграцыйнай прабірцы дзьвюхгаловага монстра "саюзнай дзяржавы" да экзатычных альянсаў з ворагамі "ацкага сатаны" — прывялі да разьбітых ночваў. Масква бярэ за горла; Захад, не павёўшыся на імітацыйныя жэсты, падціскае санкцыямі; "вялікая дуга" замежнай палітыкі — усе гэтыя спадзевы на шчодрых шэйхаў, "Саманды", фантаны чорнага золата ў даліне Арынока — застаецца аптычнай ілюзіяй, пустэльным міражом афіцыйнага Менску.

Карацей, геніяльны курс аказаўся курсам падводнае лодкі ў пясках Каракумаў.

"Вельмі паказальна, што пасьля 13 гадоў кіраваньня Лукашэнкі даводзіцца практычна з нуля шукаць новыя апірышчы ў сьвеце, новых хаўрусьнікаў, новую міжнародную ідэнтычнасьць. Столькі часу змарнавана!", — зазначае палітоляг Валер Карбалевіч.

Дадамо: нават Дзень незалежнасьці у нас пакуль што "плавае". У розных груповак — розныя сакральныя даты. Прычым адэпты з розных лягераў, насуперак кансалідацыйным заклікам аб'яднаных дэмакратаў, наўрад ці гатовыя да паразуменьня. Вось вам і "адзіны ды зьяднаны" народ!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны9

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету8

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў11

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы15

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»60

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць