Архіў

Мапа

Таварыш Ленін такога паскудзтва ніколі б не дазволіў! Зьленаваліся дазваньня. Усе ўцякаюць у горад. А трэба ж на зямлі працаваць. Бардак тут у нас у Ізраілі! Такую краіну развальваюць! Пралетарыі ўсіх краін, будзьце ж вы людзьмі!

Кібуц наш Гіват-Ольга, кібуц беспэрспэкт… безрэспэкт… беспраспэкт… бесшкарпэкт… бязпосьпех… тыўны, іншымі словамі, няма тут чаго рабіць маладому пакаленьню.

«У кібуцы працаваць ніхто ня хоча. На апэльсінавых плянтацыях завіхаюцца адно залатазубыя румыны і смуглявыя філіпінцы. Каму ж прыемна выйсьці з кібуцнага басэйну ды зьветрыць пах конскіх фэкаліяў? Тут дзіч і пустка. Вось усе і паўцякалі ў Тэль-Авіў. Там цывілізацыя. Эўропа, мала не. Так, пан Пілсудзкі меў рацыю».

Гэта была цытата. Цытата належыць старому Хаіму, уладальніку кібуцнага шапіку, бізнэсоўцу. Яму 96 год. Хаім прадае цыгарэты і шакаляды. Ён пачынаў свой гандаль вельмі даўно ў Польшчы, але прыйшоў вусаты пан з Захаду і ня даў Хаіму і іншым габрэям спакойна прадаваць шакаляды. Менавіта тады Хаім пераехаў у кібуц. Пан Пілсудзкі — яго герой.

«Таварыш Ленін такога паскудзтва ніколі б не дазволіў! Зьленаваліся дазваньня. Усе ўцякаюць у горад. А трэба ж на зямлі працаваць. Бардак тут у нас у Ізраілі! Такую краіну развальваюць! Пралетарыі ўсіх краін, будзьце ж вы людзьмі!»

Гэта таксама цытата. Яна належыць старой Цыпі, заснавальніцы нашага кібуцу, камуністцы. Ёй 101 год. Жыцьцяпіс Цыпі просты — яна будавала кібуцы. Сьпярша ў Расеі. Потым, калі на замену таварышу Леніну прыйшоў нейкі ўсходні таварыш з вусамі і ня даў дабудаваць Цыпі праўдзівы камунізм, тая паехала засноўваць кібуцы ў Ізраілі. Яе герой — таварыш Ленін. Старая Цыпі кажа многа цытатаў. Таму дазволю сябе падаць яшчэ адну:

«Калі б нашай краінай кіравалі былыя дырэктары кібуцаў, а не былыя генэралы, у ёй было б значна больш парадку».

Амін. Амін, Цыпі.

Хаім ды Цыпі непрыязна ставяцца адно да аднаго, таму бавяць большасьць часу разам. Непрыязнасьць вынікае з сутыкненьня надта ўжо адрозных мэнтальнасьцяў. Цыля з Расеі, з Касьцюковічаў. А стары Хаім з Пружанаў (Польшча). Ёсьць такія эўрапейскія краіны ў Эўропе. Хаім і Цыпі шмат распавядаюць мне пра Эўропу, пра гарады свайго дзяцінства. Вось Пружаны — вялікі мэтраполіс, значна большы і прыгажэйшы за Варшаву. А ў Касьцюковічы таварыш Ленін нават хацеў перанесьці сталіцу зь Петраграду. Але замест таго каб паехаць зь Петраграду ў Касьцюковічы напрасткі, таварыш Ленін наказаў машыністу: «Мы паедзем іншым пуцём, каб абдурыць царскіх жандараў», — і той завёз таварыша Леніна ў расейскую глыбінку, у Маскву. Ужо з Масквы да Касьцюковічаў не хапіла вугольля на топку, таму вырашана было застацца і пакінуць сталіцу ў Маскве.

Як да мяне, дык я люблю свой кібуц. І Хаіма з Цыпі я люблю. І нідзе я ўцякаць не зьбіраюся. Тут такая прырода, да таго ж падключыцца да Інтэрнэту можна цяпер і ў нашым кібуцы. Нашто ж тады ў горад? Аднак я заўважаю са смуткам, што моладзь усё адно не застаецца ў кібуцах. Чаму такая беспрасьвеціца? Як жа ж было б добра, каб нашыя хлопцы і дзяўчаты не зьяжджалі ў Тэль-Авіў ці куды далей! О, як бы я хацеў нарадзіцца ў такім краі, дзе б моладзь зусім-зусім не жадала — як яна жадае ў нас — сабе такога жыцьця, у якім адным і адзіным напамінам пра той край стане графа «месца народжаньня» ў іншаземным пашпарце. Ды дзе яна, тая абяцаная зямля?..

Усё пачалося як заўжды, з дранікаў. А вы мае блізкаўсходнія! Вы ня ведаеце, што такое дранікі? Дранікі — гэта такія катлеты, пры гатаваньні якіх не было забіта ніводнай жывёлы.

«Бо не змаглі дагнаць кароў», — кажа Хаім.

Цытата зь легенды пра вынаходзтва дранікаў, распаведзеная Хаімам П.:

«Аднойчы пан Пілсудзкі, перабываючы ў Пружанах, захацеў есьці і гжэчна так зароў: «Катлетаў хачу, хачу катлетаў!» Яго счулі каровы і ўсе паўцякалі ў варшаўскі заапарк. Бегам марш, абы ня ў фарш, як той казаў. Зірнуў пан Пілсудзкі сюды. Зірнуў туды. Няма кароў. А катлет хочацца. І мусіў ён тады перакруціць на фарш тое, што было пад на рукой. А пад рукой, як і пад нагой, у Пружанах толькі бульба. Навінка спадабалася. Яе пан Пілсудзкі назваў дранікамі, бо, доўга і дарэмна клікаючы кароў, падраў сабе ўсё горла».

У іх там, у Эўропе, дранікі — гэта такая нацыянальная трава, ледзь не нацыянальная справа.

У сэнсе «страва».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Павал Касьцюкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону84

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць