Архіў

Навіны сьцісла

Пятро Міклашэвіч: стан пракуратуры катастрафічны

Генпракурор Пятро Міклашэвіч падаў прэзыдэнту службовую запіску аб катастрафічным становішчы, што склалася ў сыстэме пракуратуры. Паводле Міклашэвіча, 60% пракурораў Беларусі маюць стаж, меншы за тры гады, а бягучка кадраў, «выкліканая цяжкім матэрыяльным становішчам, прыводзіць да страшэннага непрафэсіяналізму супрацоўнікаў, якія губляюць і забываюць на месцы злачынства ўлікі, пакрываюць заказчыкаў і выканаўцаў злачынстваў, у тым ліку і забойстваў». Генпракурор просіць Лукашэнку вярнуць у пракуратуру кадры, якіх В.Шэйман зьвёў пасьля сыходу ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

Самсонаў — самы сумленны гулец

Беларускі майстар «малога» тэнісу Ўладзімер Самсонаў узнагароджаны прызам Міжнароднага алімпійскага камітэту Fair play («Сумленная гульня»). Падстава — учынак у фінале лютаўскага турніру «Топ-12» у Францыі, дзе Ўладзімер згуляў з расейцам Аляксеем Сьмірновым. Арбітар не прысудзіў дастаткова спрэчнага балу расейцу, але Самсонаў пасьля гэтага адмыслова двойчы згуляў у сетку, у выніку прайграўшы матч — 13:15. Свой учынак Уладзімер патлумачыў наступным чынам: «не захацеў гуляць у такі тэніс».

1 лістапада менавіта Ўладзімер прынёс беларусам перамогу ў матчы адборачнага турніру над зборнай Расеі. Беларусы выйгралі менскі матч зь лікам 3:2.

Як пражыць на 70 даляраў?

Урад на падставе цэнаў верасьня зацьвердзіў новы бюджэт пражытачнага мінімуму — беларускую рысу беднасьці. Ягоны сярэдні памер — 150 тыс. рублёў (каля $70). Для працаздольнага насельніцтва БМП складае 165 тыс. руб., для пэнсіянэраў — 133 тыс. руб., для дзяцей у веку 3—16 гадоў — 176 тыс. Паводле зьвестак Мінстату, 16% насельніцтва краіны жывуць за рысай беднасьці.

Марыніч у шпіталі

Стан здароўя палітвязьня Міхаіла Марыніча чарговы раз пагоршыўся, і яго перавялі ў турэмны шпіталь. Паводле словаў жонкі палітыка Тацяны Марыніч, яе мужа дабівае нізкая тэмпэратура ў камэры. «Пасьля інсульту ў яго трымаецца аняменьне правай паловы тулава», — кажа спн.Марыніч.

АР; afn.by, svaboda.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць