Здарэнні

Былі ў масках: дзёрзкі налёт на прыватную краму ў Маладзечанскім раёне

Вечарам у чацвер, 10 студзеня, двое невядомых у масках зрабілі налёт на прыватную краму, што ў вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна.

Крама, людзі кажуць «камерцыйная», знаходзіцца на выездзе з вёскі, проста насупраць касцёла і могілак. У Раёўцы, дарэчы, тры крамы ды школа з 40 вучнямі.

Крама працуе з рання да позняга вечара. Зладзеі і выбралі позні вечар.
Зайшлі ў магазін у масках, пшыкнулі прадаўшчыцы ў твар з газавага балончыку і праз некаторы час агародамі збеглі.

Колькі ўзялі выручкі, толкам не вядома. Але людзі ў Раёўцы далёка не багатыя.
Кардонная фабрыка, якая заснаваная ў далёкім 1898-м (!), яшчэ за Мікалаем ІІ, зараз, за Лукашэнкам, цалкам збанкрутавала. І тыя пазасталыя 30–40 працаўнікоў не могуць атрымаць і 400 тыс. заробку (няпоўны рабочы дзень, а памер мінімальнага заробку, які, як зараз кажуць, дасягнуў 1 млн 400 тыс., падаецца казкай).

А ў пятніцу раёўская крама не працавала: муж павёз жонку-прадаўшчыцу да афтальмолага. Пасля таго газавага балончыка ў яе моцна разбалеліся вочы.

Каментары

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць