Вакаліст Red Hot Chili Peppers пабіўся з ахоўнікам Rolling Stones — фотафакт
Знакаміты вакаліст і адзін з заснавальнікаў гурту Red Hot Chili Peppers Энтані Кідзіс пабіўся з ахоўнікам Rolling Stones ля філадэльфійскага гатэля Four Seasons.
Энтані вяртаўся ў свой нумар з сяброўкай у той момант, калі «Ролінгі» пакідалі гатэль. Ахоўнік не пазнаў зорку, вырашыўшы, што гэта адзін з фанаў Rolling Stones, і заступіў яму дарогу.
Кідзіс тут жа кінуўся ў бойку.Выкліканая супрацоўнікамі гатэля паліцыя з цяжкасцю разняла байцоў.
Пазней Кідзіс, які не раз крытыкаваў музыку Rolling Stones, сказаў, што прэтэнзій да іх не мае.
Каментары