Улада77

Кіраўнік МЗС Літвы: Нам не патрэбнае шоу, трэба выконваць Канвенцыю Эспаа

Літву «здзіўляюць і засмучаюць» дзеянні Беларусі ў сувязі з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Лінас Лінкявічус, каментуючы праведзеныя 17 жніўня ў Астраўцы грамадскія слуханні пра бяспеку будучай станцыі.

«Узнікае пытанне: калі ўсё ідзе бяспечна і роўна, чаму яны не выконваюць патрабаванні Канвенцыі Эспаа? Канвенцыя Эспаа — прызнаны ў міжнародным маштабе дакумент, менавіта ён вызначае пытанні ядзернай бяспекі, звязаныя з гэтым пытанні, асабліва калі гаворка ідзе пра суседнія краіны», — цытуе Лінкявічуса інфармагенцтва BNS.

Кіраўнік МЗС у чарговы раз падкрэсліў, што публічныя слуханні немагчымыя, пакуль Беларусь не прадставіла адказы на зададзеныя Літвой пытанні. «Можна выказаць меркаванне, што, магчыма, гэтых адказаў няма, таму выкарыстоўваюцца такія канцэртныя спосабы дыялогу. Нам не патрэбнае шоу, нам трэба, каб паслядоўна выконваліся патрабаванні Канвенцыі Эспаа, як належыць», — заявіў Лінкявічус.

Беларускія ўлады, паводле яго слоў, дагэтуль не растлумачылі, чаму для будаўніцтва АЭС абралі менавіта Астравецкую пляцоўку, што за 50 км ад Вільнюса.

Няма адказу і на пытанне, чаму Беларусь не праводзіць сейсмічныя выпрабаванні, улічваючы, што ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у гэтым месцы былі зафіксаваныя моцныя землетрасенні.

Літва таксама сцвярджае, што ўсё яшчэ чакае адказу на пытанне, як будуць праводзіцца работы па ахаладжэнні рэактара. Астуджаць станцыю мяркуецца вадой ракі Нерыс (Вілія ў Беларусі), хоць сама пляцоўка станцыі знаходзіцца вышэй за раку і аддаленая ад яе на 10 км — гэта павышае верагоднасць магчымых збояў у працы ахаладжальнай сістэмы.

«Спецыялісты павінны даць вельмі дакладныя адказы. Пасля іх атрымання можна праводзіць публічныя слуханні, а не наадварот», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы. Ён таксама дадаў: самая вялікая бяда ў тым, што АЭС пачалі будаваць да завяршэння даследавання ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

«Яны цяпер угразлі ў гэтай сітуацыі і, мабыць, шукаюць нейкія выхады. Кампрамісаў тут быць ніяк не можа, я хачу вельмі рашуча сказаць. Гэта не так сабе аб’ект, гэта ядзерны аб’ект. Гэты праект існуе толькі на чарцяжах, як кажуць спецыялісты, толькі ў праектах, ён нідзе не быў рэалізаваны. Таму не можа быць ніякіх кампрамісаў адносна даследавання ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», — сказаў Лінкявічус.

Як раней паведамляў БелаПАН, слуханні ў Астраўцы праводзіліся па ініцыятыве беларускага боку насуперак пазіцыі афіцыйнага Вільнюса. Беларускія чыноўнікі азнаёмілі прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці з трыма дакладамі на тэму бяспекі будучай АЭС для насельніцтва і навакольнага асяроддзя Беларусі і краін-суседзяў. Актыўнай дыскусіі па дакладах і справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе не адбылося.

Беларускі бок, нагадаем, не прымае прэтэнзіі Літвы і сцвярджае, што падаў літоўскім спецыялістам вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, якія датычацца ўзвядзення АЭС.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі3

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі3

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць