На аўтавакзале «Цэнтральны» адкрылася паркоўка — тры гадзіны бясплатна, пасля 50 тысяч за гадзіну
У складзе ГЦ "Галілеа", які знаходзіцца над аўтавакзалам "Цэнтральны" запрацаваў паркінг.Пакуль на ім могуць пакінуць машыны 150 кіроўцаў. Пасля з'явяцца месцы яшчэ для 350 аўто.
Цікавая і сістэма аплаты.
Першыя тры гадзіны аўто могуць стаяць бясплатна, але за кожную наступную гадзіну давядзецца заплаціць па 50 тысяч рублёў.Сістэма пакуль не аўтаматызаваная: падлікі праводзіць спецыяльна навучаная дзяўчына.
Новая стаянка дапаможа разгрузіць Прывакзальную плошчу ад прыпаркаваных аўтамабіляў.
-
«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?
-
Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці
-
У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць
Каментары