Грамадства1818

У настаўніцы рускай мовы і палітрука не можа быць такой дачкі: гутарка з Настай Дашкевіч

У прэм'ерным выданні «Размовы Калінкінай" жонка былога палітвязня Змітра Дашкевіча Наста. Гісторыя іх знаемства і «хаджэння па муках« — гэта гатовы сцэнар для мастацкага фільма пра каханне ў вязніцы: пазнаеміліся яны ля ізалатара на Акрэсціна, рукі Насты Зміцер прасіў з ізалятара на Валадарцы, жаніліся ў гарадзенскай турме і вось цяпер, калі Зміцер нарэшце на волі, яны пабраліся шлюбам.

Маладыя рэвалюцыянеры — яны шукалі шчасця для сваей краіны, прайшлі праз многія выпрабаванні. Рэвалюцыі не зрабілі, а вось свае шчасце знайшлі, пра што і пойдзе гаворка ў „Размове Калінкінай" .

Зміцер не змяніўся. Вось як развіталася з ім 2 гады і 8 месяцаў таму, такім ен і прыйшоў дахаты. Можа нешта есць у размове ці ў рухах, якія сведчаць пра тое, што ен быў у камеры доўгі час, але ніякіх новых рысаў няма — гэта той самы чалавек, з якім я развітвалася. Цяпер ен разумее, што ў яго новы статус і я ў захапленні назіраю за ім», — распавядае Наста Дашкевіч.

Змітра ўпершыню яна пабачыла ў 2004 годзе, але добра запомніла першую сустрэчу. Дзяўчына шукала моладзевай арганізацыі, у якой моладзь паміж сабой размаўляе па-беларуску. Не вельмі добра ведала, што такое Малады Фронт, на дадатак, калі прыйшла ўпершыню ва Управу, аказалася, што лідэр сядзіць на сутках, Наста нават крыху спалохалася, куды яна патрапіла, за што актывісты руху сядзяць ў турме? З сябрамі яна пайшла сустракаць лідара суполкі, якога, дарэчы, ніколі не бачыла, пад Акрэсціна.

«Адчыняюцца акрэсцінскія брамы і выходзіць такі светленькі, худзенечкі, мілавідны хлопчык, з блакітнымі, вялікімі вачыма, падыходзіў да ўсіх, размаўляў, дзякаваў кожнаму за тое, што прыйшоў настолькі ветліва, настолькі акуратна. Тады ў мяне паявілася такое адчуванне несправядлівасці. Я тады глядзела на яго, яшчэ й думаць не думала, што так моцна пакахаю гэтага чалавека, я глядзела і думала, што гэта цудоўны, светлы, пазітыўны чалавек», — кажа жонка былога палітвязня.

Каментары18

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць